Гайла (лац. Geylo[1]; 28 ліпеня 888) — біскуп Лянгры (з 880).

Гайла
лац. Geylo
біскуп Лянгры
880 — 888

Дзейнасьцьпалітык, манах
НарадзіўсяIX стагодзьдзе
Памёр28 ліпеня 888

Біяграфія

рэдагаваць

Сын і цёзка графа Гайлы. Быў абатам Флявіньі ў 866—870 гадох[2] і Турну ў апошнія гады валадараньня Карла Лысага. У 879 годзе каранаваў Бозу Праванскага ў Мантайле; Бозо, сваім парадкам, зрабіў яго біскупам Лянгры.

За час свайго кароткага тэрміну знаходжаньня на біскупскай катэдры значна павялічыў зямельныя ўладаньні і правы дыяцэзіі Лянгра, што стала знакам палітычнай празорлівасьці. Азначаўся як амбіцыйны прэлят, які спрабаваў пашырыць часовую ўладу сваёй катэдры настолькі далёка, наколькі гэта магчыма за валадараньнем слабых Каралінгаў[3].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Bouchard C. B. The Cartulary-Chronicle of St-Pierre of Béze. — University of Toronto Press, 2019. P. 99—102, 113, 117
  2. ^ Bouchard C. B. The Cartulary of Flavigny, 717—1113. — Cambridge, MA: Medieval Academy of America, 1991. P. 146.
  3. ^ MacLean S. Kingship and Politics in the Late Ninth Century: Charles the Fat and the End of the Carolingian Empire. — Cambridge University Press, 2003. P. 110.