Гайдэнгайм (футбольны клюб)

нямецкі футбольны клюб

«Гайдэнгайм» (па-нямецку: Heidenheim) — нямецкі футбольны клюб з гораду Гайдэнгайму. Заснаваны ў 1846 годзе.

Гайдэнгайм
Поўная назва 1. Fußballclub Heidenheim 1846 e.V.
Заснаваны 14 жніўня 1846
Горад Гайдэнгайм, Нямеччына
Стадыён Фойт-Арэна
Умяшчальнасьць: 13 000
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2023—2024 8 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fc-heidenheim.de (ням.)

Гісторыя

рэдагаваць

Цяперашні клюб быў сфармаваны ў 2007 годзе праз аддзяленьне футбольнай сэкцыі ад спартовага зьвязу Гайдэнгайму, найбуйнейшага спартовага клюбу, які мае 5800 сябраў і мае сэкцыі ў 27 відах спорту. Незалежнасьць футбольнага клюбу дазволіла яму працаваць пад больш пільным эканамічным стандартам, усталяваным для прафэсійных клюбаў Нямецкім футбольным зьвязам. Сам спартовы клюб Гайдэнгайму паўстаў яшчэ ў 1972 годзе па зьліцьці двух іншых спартовых арганізацыяў. Вытокі ж клюбу прасочваюцца да 14 жніўня 1846 году, калі быў закладзены гімнастычны клюб. У 1852 годзе гэты клюб быў расфармаваны, але паўстаў наноў у 1861 годзе.

Футбольная каманда ў складзе зьвязу была створаная 8 ліпеня 1911 году і стала незалежнай 21 жніўня 1922 году пад назвай «1911-Гайдэнгайм». У 1936 годзе да каманды далучыўся плавальны клюб, і новай назвай было вырашына абраць «Гайдэнгайм-04». Ужо па Другой сусьветнай вайне, у 1949 годзе шляхі плыўцоў і футбалістаў разышліся. Футбалісты вярнуліся да сваёй былой назвы — «1911-Гайдэнгайм». У 1972 годзе адбылося аб’яднаньне гэтага клюбу з тым пачатковым гімнастычным, што, фактычна, вярнула футбалістаў ва ўлоньне. З тых часоў клюб пераважна спаборнічаў у акруговых і рэгіягальных лігах. У 2009 годзе клюб упершыню дасягнуў Трэцюю лігу. Пасьля пяці гадоў спабоніцтваў у трэцім дывізіёне «Гайдэнгайм» у сэзоне 2013—2014 гадоў атрымаў перамогу ў лізе і прасунуўся ў Бундэсьлігу 2.

Актуальны на 12 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Кевін Мюлер 1991
2   Аб Марнан Буш 1994
3   ПА Ян Шэпнэр 1999
4   Аб Тым Зырсьлебэн 2000
5   Аб Бэнэдыкт Гімбэр 1997
6   Аб Патрык Майнка (капітан) 1994
8   Нап Леў Шэнца 1998
9   Нап Штэфан Шымэр 1994
10   ПА Паўль Ванэр (ар. Баварыя) 2005
11   ПА Дэніс Томаля 1992
14   Нап Максімілян Бройніг 2000
16   ПА Юліян Нігус 2001
17   Нап Матыяс Гонзак 1996
18   Нап Марвін Пірынгер 1999
19   Аб Ёнас Фёрэнбах 1996
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20   ПА Люка Кербэр 2002
21   ПА Адрыян Бэк 1997
22   Бр Фітус Айхэр 1990
23   Аб Амар Траарэ 1998
25   Нап Крыстафэр Нэгеле 2005
27   Аб Томас Келер 1999
29   Нап Мікель Каўфман 2001
30   ПА Норман Тоеркаўф 1987
31   Нап Зырлярд Кантэ 1996
33   ПА Ленард Малоні 1999
34   Бр Паўль Чэрнут 2002
36   ПА Люка Янэс 2004
39   ПА Нікляс Дорш 1998
40   Бр Франк Фэлер 2004

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць