Габрыела Соўкалава
|
| Агульная інфармацыя
|
---|
Арыгінальнае імя
|
чэск. Gabriela Koukalová
| Грамадзянства
|
Чэхія
| Дата нараджэньня
|
1 лістапада 1989 (33 гады)
| Месца нараджэньня
|
Ябланец-над-Нісаў, Чэхаславаччына
| Рост/вага
|
169 см / 61 кг
| Тытулы
| Алімпійскі чэмпіён
|
0
| Алімпійскіх подыюмаў
|
2
| Чэмпіён сьвету
|
1
| Кубак сьвету
|
1
| Малы Кубак сьвету
|
4
| Кубак сьвету (у тым ліку Алімпійскія гульні)
| Перамог
|
18
| Подыюмаў
|
41
| Подыюмаў у эстафэтах
|
16
|
|
|
Габрые́ла Со́ўкалава (па-чэску: Gabriela Soukalová), раней — Ко́ўкалава (па-чэску: Koukalová; нарадзілася 1 лістапада 1989 году, Ябланец-над-Нісаў, Чэхаславаччына) — былая чэская біятляністка, срэбная прызэрка Алімпійскіх гульняў 2014 году ў масавым старце й мяшанай эстафэце, чэмпіёнка сьвету ў мяшанай эстафэце (2015). Уладальніца Вялікага крышталёвага глёбусу ў сэзону 2015—2016 гадоў. Улетку 2014 году абралася шлюбам з бадмінтаністам Пэтрам Коўкалавым. Шлюб паміж імі быў скасаваны ў другой палове 2020 году, пасьля чаго вярнула свае дзявочае прозьвішча. У 2021 годзе стала вядома пра цяжарнасьць Соўкалавай.