Віцязь у тыгравай скуры

грузінскі нацыянальны эпас

«Віцязь у тыгравай скуры» — грузінскі гераічны эпас, паэма напісаная на грузінскай мове Шата Руставэлі[1], у 12 стагодзьдзі, хутчэй за ўсё паміж 1189—1212 гадамі. Адзін з найвыдатнейшых твораў сусьветнай літаратуры.

Віцязь у тыгравай скуры
па-грузінску: ვეფხისტყაოსანი
Жанр: паэма
Аўтар: Шата Руставэлі
Мова арыгіналу: грузінская
Год напісаньня: XII стагодзьдзе
Публікацыя: 1180
Электронная вэрсія

Паэма апавядае пра пераможную барацьбу трох сяброў-віцязяў — Тарыеля, Аўтандыла і Прыдона — за вызваленьне прыгажуні Нестан-Дараджан, каханай Тарыеля, якая пакутавала ў палоне ў суровай і змрочнай крэпасьці Каджэці.

Беларускія пераклады рэдагаваць

На беларускую мову твор у 1966 годзе перакладалі Алесь Звонак і Мікола Хведаровіч.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Па адной з вэрсіяў пад гэтым псэўданімам схаванае імя цара і мужа царыцы Тамары — алана Давіда-Саслана, які якраз кіраваў Грузіяй са сваёй жонкай царыцай Тамарай у той час, калі датуецца напісаньне твору

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць