Віцебская гарадзкая арганізацыя БНФ

Віцебская гарадзкая арганізацыя партыі БНФ — суполка БНФ у м. Віцебск. Аб’ядноўвае прыхільнікаў незалежнасьці Беларусі.

Суполка складаецца зь сяброў грамады, рады й старшыні.

Рада выбіраецца на сходзе членаў БНФ места Віцебск. Рада пастаянны ўрад суполкі. Рада складаецца зь пяці раднікаў[1].

Старшыня

рэдагаваць

Старшыня выбіраецца зь сяброў грамады БНФ на сходзе ўсіх членаў грамады. Старшыня мае права:

  • прадстаўляць суполку ў судах і дзяржаўных службах
  • заключаць, зьмяняць і адмяняць дагаворы ад імя суполкі

Страшыня суполкі — Валер Паўлоцкі. Яго намесьнік — Аляксандар Ільінец[2].

Дзейнасьць

рэдагаваць

17 кастрычніка 2020 года быў сход сябраў суполкі. Яны выбралі паслоў на 20 зьезд БНФ[3][4]. Іх колькасьць склала 7 чалавек: 2 раднікі рады суполкі і 5 паслоў на зьезд. На сходзе казаў Хрыстафор Жаляпаў:

— Размова з цяперашняй уладай і з чыноўнікамі цяпер можа быць толькі адна – аб транзіце ўлады, пасля таго як Лукашэнка сыдзе са сваёй пасады. І больш няма пра што размаўляць!

— Віцебская арганізацыя БНФ вылучыла дэлегатаў на партыйны з’езд[5]

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць