Віцан[1], Вышан[2], Вічан[3], Вільчан[4] (памёр у 795) — князь бодрычаў (перад 789 — да 795). Адзін з стваральнікаў бодрыцка-францкага замірэньня.

Віцан
князь бодрычаў
перад 789 — да 795
Наступнік Дражка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 720
Памёр 795,

Біяграфія

рэдагаваць

Відаць, сын Арыбэрта II. Быў васалам Карла I Вялікага, упершыню ўпамінаецца ў 789 годзе. Улетку таго ж году на чале свайго племя дапамог Карлу разьбіць люцічаў, рэгулярныя напады якіх на землі бодрычаў, відаць, былі прычынай гэтага.

Загінуў ад рук саксонцаў пры пераправе цераз раку Лабу, калі накіроўваўся на зборны пункт войскаў свайго хаўрусьніка Карла Вялікага ў Бардовік, каб узяць удзел у здушэньні антыфранцкага паўстаньня саксаў.

Спачыў у 795 годзе ў месьце Глюне, цяпер нямецкі Люнэбург.

Яго сынамі або сваякамі былі Дражка і Годалайб[5][6].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Labuda G. Wican // Słownik Starożytności Słowiańskich. T. VI. — Wrocław, 1980. S. 415.
  2. ^ Benedykt Z. Historia powszechna średniowiecza. — Warszawa, 1994. S. 144.
  3. ^ Turasiewicz A. Dzieje polityczne Obodrzyców: od IX wieku do utraty niepodległości w latach 1160—1164. — Kraków, 2004. S. 43.
  4. ^ Wachowski K. Słowiańszczyzna zachodnia. — Poznań 2000. S. 58.
  5. ^ Strzelczyk J. Zapomniane narody Europy. — Wrocław, 2006. S. 237
  6. ^ Banaszkiewicz J. Tradycje dynastyczno-plemienne Słowiańszczyzny północnej // Ziemie polskie w X wieku i ich znaczenie w kształtowaniu się nowej mapy Europy. — Kraków, 2000. S. 263.