Вір (рака)

рака ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі, левы прыток Бярэзіны, басэйн Дняпра

Вір — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Бярэзіны (басэйн Дняпра). Цячэ ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласьці. Даўжыня — 20 км.

Рака
Вір
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Савiчаў
Вусьце Бярэзіна
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Магілёўская вобласьць
Даўжыня 20 км
Плошча басэйну 81 км²
Нахіл воднай паверхні 0,9 ‰

Пачынаецца каля вёскі Савічаў, цячэ праз азёры Плывун і Вяхаву. У верхняй і сярэдняй плыні каналізаваная. Вадазбор нізінны, пад лесам 64%[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 97

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 97