Гэты праект ставіць мэтай аб’яднаць аднадумцаў, дапамагчы удзельнікам і чытачам паляпшаць усе артыкулы беларускага разьдзела Вікіпэдыі, прысьвечаныя філязофіі або зьвязаныя з ёй, стварыць корпус артыкулаў, якія дакладна і нейтральна асьвятляюць матэрыял, скаардынаваць намаганьня зацікаўленых.
Задача
Пошук неабходных артыкулаў; Стварэньне новых артыкулаў; Рэдагаваньне, вікіфікацыя, ілюстраваньне наяўных артыкулаў; Пошук артыкулаў з сьцьвярджэньнямі без крыніц, артыкулаў без крыніцаў, артыкулаў зь непрацоўнымі спасылкамі, ізаляваных артыкулаў, артыкулаў без інтэрвікаў, ненэўтральных артыкулаў; Уніфікацыя назваў і тэрмінаў; Аптымізаваць дрэва катэгорый, каб у катэгорыі былі ўключаны артыкулы, якія адносяцца непасрэдна да тэмы філязофіі; Фармаваць удзелам найлепшыя артыкулы ў «абраныя артыкулы», «добрыя артыкулы» па філязофіі; Пошук аўтараў; Абмен досьведам і ідэямі.
Удзельнікі праекта
Для таго, каб прыняць удзел у праекце, зарэгіструйцеся і проста пастаўце тут свой вікіподпіс (ўвесьці запар чатыры хвалістыя знакі ~ і клікнуць «захаваць старонку»). І на старонках абмеркаваньняў стаўце свой аўтаматычны подпіс з дапамогай чатырох знакаў (~~~~), таксама — і ў акне рэдагаваньня.