Вікіпэдыя:Праект:Вікі любіць Зямлю/Правілы

Правілы ў Беларусі.

Кожны пададзены здымак мае быць:

  1. зьнятым і загружаным самастойна;
  2. загружаным з 00:00 1 чэрвеня 2020 году да 23:59 31 ліпеня 2020 году па беларускім часе UTC+3 ў Вікісховішча;
  3. пад вольнай ліцэнзіяй Creative Commons (CC BY-SA або CC0);
  4. зьмяшчаць вызначаны помнік прыроды Беларусі.

Можна ўдзельнічаць у спаборніцтве зь некалькімі здымкамі прыродаахоўных тэрыторыяў Беларусі, у тым ліку заказьнікаў. Удзельніцы і ўдзельнікі маюць падаць спосаб сувязі зь імі, каб мець права выйграць узнагароду. Да 1 верасьня 2020 году журы абвяшчае 10 мясцовых пераможцаў на commons:Commons:Wiki Loves Earth 2020/Winners для ўдзелу ў міжнародным коле фотаспаборніцтва ад Беларусі. На ўзнагароду могуць вылучацца здымкі з разрозьненьнем прынамсі 2 мэгапіксэлы. Пры вызначэньні пераможцаў спаборніцтва журы прымае да ўвагі: тэхнічную якасьць (выразнасьць, выкарыстаньне сьвятла і пэрспэктыву), арыгінальнасьць і карыснасьць выявы для Вікіпэдыі. Паводле гранту, пераможцы беларускага кола «Вікі любіць Зямлю» атрымаюць узнагароды на суму: $300 — за 1-е месца, $200 — за 2-е і $100 — за 3-е.

Спадарожна ў чэрвені—ліпені ладзіцца мясцовае тэматычнае спаборніцтва па стварэньні артыкулаў аб прыродаахоўных тэрыторыях Беларусі.