Вікіпэдыя:Праект:Вікіэкспэдыцыі
(Перанакіравана з «Вікіпэдыя:Праект:ВікіЭкспэдыцыі»)
Вікіэкспэдыцыі — адмена Вікісустрэчаў, калектыўная (радзей — індывідуальная) экспэдыцыя вікіпэдыстаў з мэтаю:
- збору матэрыялаў для паляпшэньня тэкстаў і ілюстраваньня артыкулаў Вікіпэдыі ды іншых праектаў Фундацыі Вікімэдыі;
- наладжваньня стасункаў зь мясцовымі арганізацыямі і асобамі;
- прамоцыі Вікіпэдыі.
Вікіэкспэдыцыі ўпершыню зьявіліся ў 2009 року з ініцыятывы польскага аддзяленьня Вікімэдыі.
Плянаваныя экспэдыцыі
рэдагавацьЗавершаныя экспэдыцыі
рэдагаваць2019
рэдагаваць17 лістапада
рэдагавацьКірунак: Масюкоўшчына, Шталяг 352.
Месца збору: чыгуначны прыпынак «Менск-Паўночны» а 15:00. Адтуль цягніком да прыпынку «Масюкоўшчына», пасьля пешая вандроўка з экскурсіяй.
Працягласьць: 1,5—2 гадзіны.
Паслухалі аповед мясцовага краязнаўцы пра гісторыю мясьціны, пафатаграфавалі будынкі колішніх кашараў, якія неўзабаве могуць зьнікнуць[1].
Удзельнікі
рэдагаваць- Renessaince
- 5 незарэгістраваных удзельнікаў
Вынікі
рэдагавацьЗагружаныя 14 выяваў.
2018
рэдагавацьБеларускае Палесьсе, сьнежань
рэдагавацьКірунак: рэгіён Мікашэвічаў, Тураву, Давыд-Гарадку, Століну.
Працягласьць: 2—3 дні ў пэрыяд 22—25 сьнежня.
Карысныя парады
рэдагаваць- Загадзя расплянаваць маршрут.
- Скласьці сьпіс славутасьцяў, якія варта наведаць.
- Мець сымболіку Фундацыі Вікімэдыі, Вікіпэдыі, сувэніры для ўручэньня ў выпадку сустрэчаў з прадстаўнікамі ўлады, мясцовымі краязнаўцамі, музэямі; брашуры па рэдагаваньні Вікіпэдыі.
- Абавязкова загадзя абмяняцца тэлефонамі ўсіх удзельнікаў.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ У Менску зносяць былы вайсковы гарадок «Масюкоўшчына». Наша Ніва (22 кастрычніка 2010).
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьБеларускія ВікіЭкспэдыцыі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў