Вікіпэдыя:Праект:Беларусь/Чым дапамагчы

Мэта

Гэты праект ставіць мэтай дапамагчы ўдзельнікам і чытачам паляпшаць усе артыкулы беларускай Вікіпэдыі, прысьвечаныя або зьвязаныя зь Беларусьсю.

Задача

  Пошук неабходных артыкулаў па Беларусі;
  Стварэньне новых артыкулаў;
  Рэдагаваньне, вікіфікацыя, ілюстраваньне наяўных артыкулаў;
  Пошук артыкулаў з сьцьвярджэньнямі без крыніц, артыкулаў без крыніцаў, артыкулаў зь непрацоўнымі спасылкамі, ізаляваных артыкулаў, артыкулаў без інтэрвікі, ненэўтральных артыкулаў;
  Уніфікацыя назваў і тэрмінаў;
  Аптымізаваць дрэва катэгорыяў (на партале ёсьць), каб у катэгорыі былі ўключаныя артыкулы, якія адносяцца непасрэдна да тэмы «Беларусь»;
  Фармаваць удзелам найлепшыя артыкулы ў «абраныя артыкулы», «добрыя артыкулы» па Беларусі;
  Пошук аўтараў;
  Абмен досьведам і ідэямі.

Артыкулы

На старонцы «абмеркаваньне» ўсіх новых і старых артыкулаў, зьвязаных зь Беларусьсю прастаўляйце шаблён:↓ {{Артыкул праекту Беларусь}}