Вікіпэдыя:Майстар артыкулаў/Крыніцы
Добрыя прыклады крыніцаў:
- Кнігі
- Газэты
- Паважаныя часопісы
- Акадэмічныя журналы
Кепскія прыклады крыніцаў:
- Блогі
- Спасылкі ў сацсетках
- IMDb
- YouTube
- «Уласны досьвед»
- Любая цытата, якая ня можа быць правераная іншым удзельнікам
Зьвесткі ў Вікіпэдыі мусяць быць праўдзівымі і правяральнымі.
Факты, пункты гледжаньня, тэорыі і довады могуць быць уключаныя ў артыкулы толькі пры ўмове, што ўжо апублікаваныя ў праўдзівых і паважаных крыніцах. Крыніцы мусяць быць спраўджаныя і незалежныя ад аб’екту тэмы. Спасылкі на крыніцы зьяўляюцца адным з ключавых момантаў Вікіпэдыі і неад’емным патрабаваньнем для любога артыкула ў Вікіпэдыі. Любы непацьверджаны крыніцамі матэрыял можа быць пазначаны як сумнеўны ці наўпрост выдалены. У акадэмічных галінах перавага аддаецца крыніцам, якія прайшлі рэцэнзаваньне. Крыніцы таксама павінны адпавядаць сьцвярджэньням, якія падмацоўваюцца спасылкамі, напрыклад, на выгляд бязглуздыя сьвярджэньні мусяць падмацоўвацца вельмі аўтарытэтнымі крыніцамі, каб згадвацца ў Вікіпэдыі. Калі вы ня ўпэўненыя ў аўтарытэтнасьці крыніцаў, якія вы зьбіраецеся дадаць, перачытайце правіла Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя даверу, а калі няўпэўненасьць не сыйдзе, спытайцеся на Форуме.
Увага: іншыя артыкулы Вікіпэдыі не зьяўляюцца аўтарытэтнымі крыніцамі (але вы заўсёды можаце дадаць адпаведныя крыніцы, якія ўжо выкарыстоўваюцца ў іншых артыкулах).
Добрыя крыніцы:
- у сваіх колах мяркуюцца праўдзівымі — вартымі даверу крыніцамі;
- незалежныя па сваёй сутнасьці ад аб’екту артыкула;
- могуць быць правераныя на праўдзівасьць іншымі ўдзельнікамі.
Калі ваш артыкул не спасылаецца на праўдзівыя, незалежныя крыніцы, ён можа быць выдалены.