Вікіпэдыя:Майстар артыкулаў/Зьмест
Тэксты і іншыя матэрыялы, якія вы ўносіце ў Вікіпэдыю, ня мусяць парушаць аўтарскае права.
Не капіюйце тэксты, калі толькі яны не зьяўляюцца слушным чынам аформленымі цытатамі з прыведзеным аўтарствам.[1] Пішыце артыкул уласнымі словамі.[2] Ня трэба намагацца напісаць ідэальны артыкул: ён заўсёды можа быць выпраўлены — вамі ці іншымі ўдзельнікамі.
Ваш артыкул мусіць яўна адлюстраваць значнасьць тэмы.
На папярэднім кроку вы ўжо прачыталі пра крытэры, паводле якіх вызначаецца значнасьць артыкулаў. Напішыце артыкул такім чынам, каб пасьля яго прачытаньня чытачы маглі зразумець, чаму ён значны і знаходзіцца ў Вікіпэдыі.
Сачыце за нэўтральнасьцю апавяданьня ў артыкуле.
Тон артыкулаў у Вікіпэдыі мусіць набліжацца да нэўтральнага. Гэта значыць, што артыкул мусіць узважваць усе «за» і «супраць», а не намагацца перацягнуць меркаваньне чытача на той ці іншы бок. Хаця крытыка і хвальба ў бок тэмы артыкула шырока вітаецца, калі мае аўтарытэтныя крыніцы, тон гэтай крытыкі ці хвальбы мусіць заставацца нэўтральным. Памятайце галоўнае правіла: больш фактаў, менш ацэнак. Артыкулы мусяць уключаць усе значныя заўважныя пункты гледжаньня, але неперадузята. Артыкулы, створаныя толькі дзеля стварэньня адмоўнага фону для тэмы, пераважна выдаляюцца, а артыкулы, якія нясуць дыфірамбы, жорстка рэдагуюцца для наданьня артыкулам нэўтральнага тону.
Артыкул ня мусіць даводзіцца да ўсхваленьня.
Усхваленьне — гэта калі ў артыкуле перабольшваецца значнасьць тэмы. Усхваленьне толькі зьмяншае нэўтральнасьць артыкула і таму ня мусіць у ім прысутнічаць. Самы распаўсюджаны від усхваленьня — выкарыстаньне ўсхвальных словаў накшталт легендарны, славуты, вядучы, выбітны, найноўшы, найлепшы ды іншых прыметнікаў, якія прадстаўляюць прадмет больш значным, чым на самой справе.
Ці ўзгаднілі вы зьмест вашага артыкула з вышэй прыведзенымі патрабаваньнямі і парадамі?
- Зноскі
- ^ а б Існуе невялікая колькасьць сайтаў і іншых крыніцаў, капіяваньне зь якіх не парушае аўтарскае права — гэта матэрыялы, якія знаходзяцца ў грамадзкім набыку ці распаўсюджваюцца па сумяшчальнай зь Вікіпэдыяй ліцэнзіі (у апошнім выпадку звычайна патрабуецца пазначэньне аўтарства тэксту; пазначэньне аўтарства таксама патрэбнае пры капіяваньні тэксту зь іншых артыкулаў ці моўных разьдзелаў Вікіпэдыі, глядзіце Вікіпэдыя:Капіяваньне ў Вікіпэдыі). Калі вы ня ўпэўненыя, ці адпавядае крыніца гэтым патрабаваньням, спытайцеся на Форуме і дачакайцеся адказу да завяршэньня гэтага майстра.
- ^ а б Калі вы маеце ўласныя матэрыялы, раней ужо апублікаваныя і ў вас ёсьць дазвол на іх паўторнае выкарыстаньне, вы мусіце пацьвердзіць гэта.