Вікіпэдыя:Майстар артыкулаў/Значнасьць музыкі
Калі тэма мае заўважнае асьвятленьне ў вартых даверу крыніцах, якія ў сваю чаргу незалежныя ад суб’екту тэмы, то хутчэй за ўсё тэма вартая для апісаньня ў Вікіпэдыі.
Толькі невялікая частка музыкаў вартая асьвятленьня ў Вікіпэдыі.
На сьвеце існуюць мільёны мільёны музыкаў, і толькі зусім малая частка зь іх вартая ўключэньня ў Вікіпэдыю. Асноўнай умовай уключэньня артыкула пра музыкаў ў Вікіпэдыю зьяўляецца наяўнасьць правяральнай інфармацыі пра іх з трэціх крыніц, якія адлюстроўваюць грамадзкі інтарэс да музыкаў. Дзеячы, якія падыходзяць прынамсі па адным з наступных пунктаў, ацэньваюцца як значныя для асьвятленьня ў Вікіпэдыі.
Музыка ці ансамбль (пад ансамблямі маюцца наўвазе, не абмяжоўваючыся, гурты, сьпевакі, рэперы, аркестры, гіп-гоп-выканаўцы, дыджэі, гурткі музычных тэатраў і г. д.) лічыцца значным, калі адпавядае любому з прыведзеных крытэраў:
- асьветлены ў некалькіх нетрывіяльных публікацыях у правяральных і паважаных мэдыях (то бок, выключаюцца школьныя газэты, прыватныя блогі і г. д.);
- трапіў у нацыянальны гіт-парад сярэдняй у памерах краіны;[1]
- запіс музыкі ці ансамблю стаў прынамсі залатым у сярэдняй у памерах краіне;
- музыка ці ансамбль мае два і болей альбомаў, запісаных на мэйджар-лэйбле, ці на адным з самых значных індзі-лэйблаў (напрыклад, незалежны лэйбл з больш-менш працяглай гісторыяй і некалькімі значнымі музыкамі, якія некалі запісваліся на ім);
- стаў ляўрэатам значнай музычнай прэміі, такой як Грэмі, Mercury Prize, MTV Europe Music Awards і г. д.
Песьня ці альбом лічацца значнымі, калі:
- атрымалі значную музычную прэмію;
- былі ці зьяўляюцца афіцыйным гімнам дзяржавы, рэгіёну, раёну і г. д.
- зьяўляюцца музычным стандартам (напрыклад, джазавым стандартам)
- песьня зьяўляецца народнай і мае дакумэнтаваную гісторыю больш чым у 50 гадоў.
Зацемка пра рэкляму: шмат вікіпэдыйцаў намагаюцца скарыстаць Вікіпэдыю ў рэклямных мэтах. Адсутнасьць рэклямнага зьместу ў артыкулах Вікіпэдыі забясьпечваецца адным з слупоў, непахісных правілаў Вікіпэдыі. Таму, калі ваш прапанаваны артыкул выклікае канфлікт інтарэсаў, ці не адпавядае вышэй прыведзеным крытэрам значнасьці для вэб-сайтаў, вельмі верагодна, што ён будзе выдалены.
Ці адпавядае тэма вашага артыкула вышэй пазначаным патрабаваньням?
Зацемкі
рэдагаваць- ^ На самой справе, няма дакладнага вызначэньня "малых", "сярэдніх" ці "вялікіх" краінаў. Па сутнасьці, маецца на ўвазе, што ня ўлічваюцца зусім маленькія і карлікавыя краіны