Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Як вада, як агонь

На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у добрыя артыкулы.

Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!

Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:

  • Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
  • Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
  • Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
  • Абавязкова падпісвайцеся.
  • Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (<s>…</s>), але не выдаляйце.
  • Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
  • Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.

  • Падтрымліваю. Артыкул асьвятляе важны і цікавы аспэкт гісторыі беларускай літаратуры і дыяспары, які можа быць не вядомым шырокаму колу чытачоў. Аўтар артыкула грунтуе свае дасьледаваньне на вялікай колькасьці крыніцаў з розных гадоў; прадстаўленыя аўтары і з Беларусі, і з замежжа. Артыкул добра структураваны, яго лёгка чытаць і шукаць патрэбную інфармацыю. Артыкул узважана-крытычны, паколькі аўтар прадстаўляе розныя (і пазытыўныя, і крытычныя) погляды ў дачыненьні да кнігі, якая зьяўляецца тэмай артыкула. (SuuriMara, 7 траўня 2021)
  • Падтрымліваю. Віт; гутаркі 09:06, 15 траўня 2021 (+03)[адказаць]
  • Падтрымліваю, бо крыніцы дастаткова разнастайныя і ёсьць выявы аўтаркі выданьня.--Удзельнік:W 22:55, 22 траўня 2021 (UTC+3)

Дапрацоўкі рэдагаваць

Камэнтары рэдагаваць

Абраны добрым.--Удзельнік:W 22:55, 22 траўня 2021 (UTC+3)