Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Сусьветная гандлёвая арганізацыя


Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Вынік: 13 ліпеня 2010 году абраны добрым артыкулам.

На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у добрыя артыкулы.

Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!

Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:

  • Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
  • Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
  • Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
  • Абавязкова падпісвайцеся.
  • Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (<s>…</s>), але не выдаляйце.
  • Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
  • Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.
  • Ініцыятар: W

У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.

  1. Прапаную і падтрымліваю. Артыкул напісаны пераважна мною ды прайшоў папярэдняе рэцэнзаваньне. Мае больш як два дзясяткі крыніцаў ды некалькі разьдзелаў, у тым ліку Ацэнкі. Удзельнік:W 15:14, 28 чэрвеня 2010 (UTC)
  2. Падтрымліваю- Vaukalaka 19:47, 8 ліпеня 2010 (UTC)
  3. Падтрымліваю --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 12:39, 9 ліпеня 2010 (UTC)

Дапрацоўкі

рэдагаваць

Навошта так шмат курсіву? Кідаецца ў вочы --Jauhienij 12:47, 9 ліпеня 2010 (UTC)

Назвы ўстановаў ды пагадненьняў вылучаў курсівам для пазьбяганьня блытаніны ў заканчэньні тых назваў, бо тыя часта пачынаюцца з вялікае літары, аднак наступныя словы ў назовах пішуцца з маленькай. Назвы краінаў вылучаў толькі тыя, якія пагадзіліся на ўступленьне Беларусі ў СГА, каб іх адпаведна абазначыць. У разьдзеле пра ўладжваньне спрэчак двойчы вылучыў 90 дзён, а таксама 30 дзён, што цяпер сапраўды залішне, бо ёсьць табліца. Апошняе паспрабую выправіць. Удзельнік:W 15:21, 10 ліпеня 2010 (UTC)

Камэнтары

рэдагаваць