Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Польскае таварыства «Асьвета» (Менск)/Архіў 1
Гэта архіў праекту. Калі ласка, не рэдагуйце гэтую старонку. Новыя і старыя дыскусіі пачынайце на бягучай старонцы праекту. |
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
Artykuł zjaŭlajecca dakładnym pierakładam majho artykułu z polskaj Wikipedyi i datyčyć mała viadomaj dziejnaści palakaŭ u Mensku spačatku 20 stahodździa. Viedaju, što jość šmat moŭnych pamyłak, tamu čakaju Vašaj dapamohi z ich vypraŭleńniem. Viaźmicie pad uvahu, što biełaruskaja mova zjaŭlajecca dla mianie čužaj. Dziakuj za zrazumieńnie i dapamohu.
- Ініцыятар: Bladyniec
У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.
За
рэдагаваць- Прапаную і падтрымліваю Bladyniec 21:59, 13 ліпеня 2011 (EEST)
Супраць
рэдагавацьСупраць Як на мяне, звычайны артыкул, і крыніцаў небагата. Хіба што артаграфію варта паправіць. --Jauhienij 11:57, 25 жніўня 2011 (EEST)
- Vašyja arhumienty nie adnosiacca da Kryteraŭ dobrych artykułaŭ. U ich niama ničoha nakont abjomu artykułu i krynic. Kali łaska, napišycie jakich kryteraŭ hety artykuł nie spoŭniaje, abo viarnicie svoj hołas suprać. Dziakuj. Bladyniec 12:29, 25 жніўня 2011 (EEST)
- Рэч у тым, што такім чынам у статус добрых можна ўзьвесьці дзясяткі падобных артыкулаў, якія фармальна пасуюць пад вышэйзгаданыя крытэры. Больш за тое, зьвесткі ў артыкуле не зьяўляюцца кампіляцыяй з розных крыніцаў, а ўяўляюць сабой перапісаныя абзацы з кнігі «Życie społeczno-kulturalne. Oświata. W: Między nadzieją». --Jauhienij 13:21, 25 жніўня 2011 (EEST)
- U hetym abmierkavańni hałasujem na asnovie kryteraŭ i da ich adnosimsia. Kali ličyš, što jany zanadta svabodnyja, tady možaš paźniej zaprapanavać źmieny, ale pakul jany jość takija, jakija jość. Treba nam trymacca pryniataha «zakonu», bo ŭ inšym vypadku budziem vybirać pavodle svajho hustu i subjektyŭnych dumak, hałasavańnie źmianicca ŭ vybary pryhažości i uznaharoda «dobraha artykułu» stracić jaki-niebudź sens. Krytery «dobraha artykułu» ničoha nie havorać pra krynicy i ich kolkaść. Zrešty, u biełaruskaj Wikipedyi jość prykłady navat «abranych artykułaŭ», u jakich častka infarmacyi nie maje nijakich krynicaŭ. Bladyniec 13:47, 25 жніўня 2011 (EEST)
- У даным выпадку маем цалкам звычайны артыкул, якіх дзясяткі. Гэта маё меркаваньне. Што да іншых «абраных», то вы можаце ініцыяваць пазбаўленьне статусу на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы/На пазбаўленьне статусу. --Jauhienij 14:02, 25 жніўня 2011 (EEST)
- Vy ihnaravali hałoŭnuju častku majho adkazu. Paŭtaru tady — kandydataŭ acenivajem pavodle kryteraŭ, a nie jakaści inšych artykułaŭ. Kali Vy nie zhodnyja, tady vystupajecie suprać praviłaŭ pryniatych ahułam supolnaści Wikipedystaŭ. Bladyniec 14:27, 25 жніўня 2011 (EEST)
- У даным выпадку маем цалкам звычайны артыкул, якіх дзясяткі. Гэта маё меркаваньне. Што да іншых «абраных», то вы можаце ініцыяваць пазбаўленьне статусу на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы/На пазбаўленьне статусу. --Jauhienij 14:02, 25 жніўня 2011 (EEST)
- U hetym abmierkavańni hałasujem na asnovie kryteraŭ i da ich adnosimsia. Kali ličyš, što jany zanadta svabodnyja, tady možaš paźniej zaprapanavać źmieny, ale pakul jany jość takija, jakija jość. Treba nam trymacca pryniataha «zakonu», bo ŭ inšym vypadku budziem vybirać pavodle svajho hustu i subjektyŭnych dumak, hałasavańnie źmianicca ŭ vybary pryhažości i uznaharoda «dobraha artykułu» stracić jaki-niebudź sens. Krytery «dobraha artykułu» ničoha nie havorać pra krynicy i ich kolkaść. Zrešty, u biełaruskaj Wikipedyi jość prykłady navat «abranych artykułaŭ», u jakich častka infarmacyi nie maje nijakich krynicaŭ. Bladyniec 13:47, 25 жніўня 2011 (EEST)
- Рэч у тым, што такім чынам у статус добрых можна ўзьвесьці дзясяткі падобных артыкулаў, якія фармальна пасуюць пад вышэйзгаданыя крытэры. Больш за тое, зьвесткі ў артыкуле не зьяўляюцца кампіляцыяй з розных крыніцаў, а ўяўляюць сабой перапісаныя абзацы з кнігі «Życie społeczno-kulturalne. Oświata. W: Między nadzieją». --Jauhienij 13:21, 25 жніўня 2011 (EEST)
Супраць. Грунтуецца на адзінай крыніцы. --Удзельнік:W 19:41, 29 жніўня 2011 (EEST)
Супраць Сапраўды, адзіная крыніца гэты істотны мінус. Аднак галоўная хіба ўсё ж у тым, што артыкул апісвае даволі неадназначную дзейнасьць, фактычна прапаганду (насаджэньне?) польскасьці сярод беларусаў паводле польскай жа крыніцы без прывядзеньня нейкіх ацэнак беларускіх (або хаця б проста ня польскіх) дасьледнікаў. То бок нават калі падыходзіць з фармальнага боку, то артыкул усё ж не задавальняе крытэрам добрага, хоць у польскай вікіпэдыі і адбылося яго абраньне. І гэта, дарэчы, у чарговы раз сьведчыць пра тое, што кожны моўны праект аб’ектыўна мае сваю ідэйную спэцыфіку, адхіленьне ад нейкага «эталённага» НПГ. --Казімер Ляхновіч 20:41, 29 жніўня 2011 (EEST)
- U polskaj Wikipedyi artykuł byŭ abrany dobrym nie z-za ideałahičnych pryčynaŭ, a z-za taho, što spoŭniaŭ napisanyja krytery. Adbyłasia tam krytyka, što jość tolki adnaja krynica, ale krytery nie prymušali, kab była ich bolej. Kali takija krytery byli pryniatyja, supolnaść Wikipedystaŭ była abaviazana ich trymacca. Krytery jość i ŭ Biełaruskaj Wikipedyi; ja ich pračytaŭ, pieraanalizavaŭ i vyrašyŭ, što artykuŭ ich spoŭniaje. Hetym časam užo ŭ hałasavańni prydumoŭvajecie novyja krytery (abaviazkovaść bolš za adnuju krynicu), a da isnujučych nie adnosiciesia. Jak heta razumieć? Pa-druhoje: acenka artykułu nie pavinna być źviazanaj z acenkaj dziejnaści arhanizacyi, jakuju apisoŭvaje. Adsutnaść Biełaruskich daśledavańniaŭ temy heta prablema biełaruskich dasledčykaŭ, a nie artykułu. Na dany mamient tema apisana sama dobra na asnovie dastupnych krynicaŭ. Kali źjaviacca Biełaruskija pracy na hetuju temu (a spadziajusia, što kancy kancoŭ tak budzie), tady možna budzie dapoŭnić artykuł inšymi punktami hledžańnia. Narešcie, budź kali łaska aściarożnym z suhestyjami nieabjektyŭnaści — ja sapraŭdy starajusia, kab maje artykuły byli poŭnaściu abjektyŭnymi. Bladyniec 00:44, 30 жніўня 2011 (EEST)
- Źviarnicie ŭvahu na taki prykład: Usieukrainskaje abjadnańnie «Svaboda» heta taksama arhanizacyja, jakaja viedzie «nieadnaznačnuju dziejnaść» — jaje dziejačy zniavažali pomniki i miascy pamiaci, pieraškadžali ŭ ich ušanavańni, pieraryvali i rabili skandali na kanferencyjach, rabili antysemickija i ksenafobičnyja vykazvańni. U presie i Internecie možna znajści šmat krytyki nakont hetaj arhanizacyi. Adnak, atrykuł karystajecca praktyčna tolki Ukrainskimi krynicami i nie karystajecca kropkami pahladu «nieŭkrainskich dasledčykaŭ», razdzieŭ nakont krytyki zusim maleńki, uspaminaje tolki karotka pra Rasiejskuju kropku pahladu. Mima hetych niedachopaŭ, artykuł byŭ abrany ŭ śpis «Abranych artykułaŭ», što značyć, što jon zjaŭlajecca artykułam samaj vysokaj jakaści, jaki, cytuju: "raskyvaje temu ŭ poŭnym abjomie, uličvaje ŭsie značnyja fakty i mierkavańni (Krytera numar 2). Druhi prykład: artykuł Dzieraŭnaja (Drahičynski rajon) nie maje krynicaŭ dla bolšaści infarmacyi, cim nie zadavalniaje Krytery numar 3 («luboje śćvierdžańnie moža być pravierana ŭ jakasnych i nadziejnych krynicach»). Mima taho, hety artykuł taksama źjaŭlajecca «Abranym» (samaj vysokaj jakaści!). Čamu tady dapuskajecie takija niedachopy ŭ «Abranych artykułach», a nie dazvalajecie ich u «Dobrych artykułach», jakich jakaść z definicyi nižejšaja? Bladyniec 10:57, 30 жніўня 2011 (EEST)
- Сьпярша пра крытэр, якому артыкул відавочна на адпавядае: «Поўнымі: раскрываць тэму ў поўным аб’ёме, улічваць самыя значныя факты і меркаваньні». Перафармулюю сваю думку ў больш зразумелай форме: як, увогуле, можна апісваць нейкую дзейнасьць на этнічнай Беларусі сярод беларусаў без хаця б агульных ацэнак гэтай дзейнасьці мясцовымі дасьледнікамі? Для параўнаньня: гэта тое ж самае, што напісаць пра якую-небудзь арганізацыю, якая займалася маскалізацыяй палякаў за часамі РІ, на падставе расейскіх крыніцаў і потым вылучыць гэты артыкул на намінацыю ў Польскай (!) вікіпэдыі. І рэч ня ў тым, ці нэўтральна аўтар пісаў артыкул, а ў тым што на падставе такой крыніцы нэўтральны (не паводле стылю, а паводле зьместу) артыкул напісаць проста немагчыма: ні табе, ні мне, нікому ўвогуле. Што датычыцца наяўнасьці або адсутнсьці беларускіх дасьледаваньняў, то асабіста я не цікаўлюся гэтым пэрыядам гісторыі, таму проста ня ведаю сытуацыі. Аднак тое, што ты або я ня ведаем беларускіх крыніцаў, яшчэ зусім ня значыць што такіх крыніцаў няма. Дзейнасьць польскіх арганізацыяў на Беларусі была даволі прыкметнай, таму хаця б у агульных працах (не абавязкова менавіта пра Менскую «Асьвету»), калі пашукаць, можна на ўсе 100% сустрэць ацэнкі кшталту «дзейнасьць польскіх асьветных арганізацыю сярод беларусаў была станоўчай, таму што яна супрацьдзейнічала русіфікацыі» або, наадварот, «польская асьвета для беларускага насельніцтва мела адмоўны эфэкт, таму што яна перашкаджала іх далучэньню да беларускага нацыянальнага руху» — і гэта, дарэчы, больш імаверна. Што датычыцца памянёных табой артыкулаў, то іх варта абмяркоўваць паасобку і ў кожным разе тамака няма такога, як прыведзенае мною «пра маскалізацыю палякаў на тэрыторыі этнічнай Польшчы на падставе расейскай крыніцы ды яшчэ і вылучыць на намінацыю ў Польскую вікіпэдыю». Не сумняваюся, што для польскага моўнага праекту гэта выглядала б як дзікунства, дык чым беларускі праект горшы? --Казімер Ляхновіч 11:59, 30 жніўня 2011 (EEST)
- Dziakuj za padrabiazny adkaz. Sapraŭdy, artykuł nie zadavalniaje ŭspamnianaj Taboj krytery pra mierkavańni. Takim čynam, napeŭna, sprava začynienaja. Prapanuju tady abmiarkavać atrykuły z niedachopami, pra jakija ja pisaŭ vyžej. Ja ŭžo zaprapanavaŭ panizić status adnaho z nich. Bladyniec 12:32, 30 жніўня 2011 (EEST)
- Сьпярша пра крытэр, якому артыкул відавочна на адпавядае: «Поўнымі: раскрываць тэму ў поўным аб’ёме, улічваць самыя значныя факты і меркаваньні». Перафармулюю сваю думку ў больш зразумелай форме: як, увогуле, можна апісваць нейкую дзейнасьць на этнічнай Беларусі сярод беларусаў без хаця б агульных ацэнак гэтай дзейнасьці мясцовымі дасьледнікамі? Для параўнаньня: гэта тое ж самае, што напісаць пра якую-небудзь арганізацыю, якая займалася маскалізацыяй палякаў за часамі РІ, на падставе расейскіх крыніцаў і потым вылучыць гэты артыкул на намінацыю ў Польскай (!) вікіпэдыі. І рэч ня ў тым, ці нэўтральна аўтар пісаў артыкул, а ў тым што на падставе такой крыніцы нэўтральны (не паводле стылю, а паводле зьместу) артыкул напісаць проста немагчыма: ні табе, ні мне, нікому ўвогуле. Што датычыцца наяўнасьці або адсутнсьці беларускіх дасьледаваньняў, то асабіста я не цікаўлюся гэтым пэрыядам гісторыі, таму проста ня ведаю сытуацыі. Аднак тое, што ты або я ня ведаем беларускіх крыніцаў, яшчэ зусім ня значыць што такіх крыніцаў няма. Дзейнасьць польскіх арганізацыяў на Беларусі была даволі прыкметнай, таму хаця б у агульных працах (не абавязкова менавіта пра Менскую «Асьвету»), калі пашукаць, можна на ўсе 100% сустрэць ацэнкі кшталту «дзейнасьць польскіх асьветных арганізацыю сярод беларусаў была станоўчай, таму што яна супрацьдзейнічала русіфікацыі» або, наадварот, «польская асьвета для беларускага насельніцтва мела адмоўны эфэкт, таму што яна перашкаджала іх далучэньню да беларускага нацыянальнага руху» — і гэта, дарэчы, больш імаверна. Што датычыцца памянёных табой артыкулаў, то іх варта абмяркоўваць паасобку і ў кожным разе тамака няма такога, як прыведзенае мною «пра маскалізацыю палякаў на тэрыторыі этнічнай Польшчы на падставе расейскай крыніцы ды яшчэ і вылучыць на намінацыю ў Польскую вікіпэдыю». Не сумняваюся, што для польскага моўнага праекту гэта выглядала б як дзікунства, дык чым беларускі праект горшы? --Казімер Ляхновіч 11:59, 30 жніўня 2011 (EEST)
Дапрацоўкі
рэдагавацьКамэнтары
рэдагаваць- Калі ласка, пры ацэньваньні артыкула прашу не зьвяртаць увагу на артаграфічныя, сынтаксычныя і стылістычныя памылкі. Удзельнік папрасіў мяне дапамагчы ў выпраўленьні артыкула, чым я цяпер і займаюся. :) — Wizardist г +у 02:59, 17 ліпеня 2011 (EEST)
- Мне здаецца, што асноўнай вышэйпрыведзенай дыскусіі ў тым, што артыкул, калі можна так сказаць, «не чапляе вока». Я прагледзеў артыкул, тэма раскрытая добра, крыніцы ёсьць усе ўмовы выкананыя. Але структура артыкула ідзе як тэкст-тэкст-тэкст-тэкст. Можа паспрабаваць неяк перабудаваць структуру, расставіць унутраныя спасылкі, дадаць большую колькасьць выяваў. Разумею, што выявы да гэтага артыкула знайсьці цяжка, але можа можна дадаць выявы, якія ўскосна датычацца тэмы: напрыклад, узяць любы здымак Менску і падпісаць, што тут знаходзілася галоўная сядзіба, ці нейкім падобным чынам. Упэўныны, што пасьля гэтага артыкул будзе выглядаць лепей, бо з інфармацыйнага пункту гледжаньня, на маю, думку, крытэрам артыкул цалкам адпавядае, хіба што артаграфію крыху падправіць, але гэта дробязь. —zedlik 00:38, 26 жніўня 2011 (EEST)
Вынік
рэдагавацьВылучэньне артыкула не падтрыманае. Артыкул не адпавядае крытэру паўнаты (добрыя артыкулы павінны быць поўнымі: раскрываць тэму ў поўным аб’ёме, улічваць самыя значныя факты і меркаваньні). Патрабуецца дапрацоўка з выкарыстаньнем альтэрнатыўных крыніц. --Red_Winged_Duck 14:06, 25 траўня 2012 (FET)