Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Бранск
На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у добрыя артыкулы.
- Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!
Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:
- Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
- Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
- Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
- Абавязкова падпісвайцеся.
- Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (
<s>…</s>
), але не выдаляйце. - Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
- Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
Знайшоў у Вікіпэдыі гэты артыкул. Лічу, што калі знойдзе(у)цца карыстальнік(і), якія здолеюць абнавіць зьвесткі і дадаць карысную інфармацыю, то артыкул цалкам можна будзе адправіць на рэцэнзію і абмеркаваць мажлівасьць наданьня яму статусу добрага. --Глеб Бераставы (гутаркі) 14:21, 26 чэрвеня 2013 (FET)
- Ініцыятар:--Глеб Бераставы (гутаркі) 14:21, 26 чэрвеня 2013 (FET)
У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.
За
рэдагавацьСупраць
рэдагаваць- Супраць Вы кажаце пра дапрацоўку, калі ўжо выставілі артыкул, гэта няправільна. На сёньняшні момант артыкул далёкі да добрага. Liashko (гутаркі) 15:05, 26 чэрвеня 2013 (FET)
- Супраць Нажаль ніякіх прац па дапрацоўцы артыкула не вядзецца з пачатку яго намінацыі, у такім выглядзе вымушаны прагаласаваць так.--Mr. Sрock (гутаркі) 19:40, 21 ліпеня 2013 (FET)
- Супраць Вельмі рана. Спасылак па тэксту не хапае, іх афармленьне не адпавядае нормам. Спасылка 6 наогул не працуе. Тэма раскрыта не цалкам (напрыклад — няма часткі «Мэдыцына», альбо «Ахова здароўя»). Можна ўзяць за прыклад артыкул «Менск», і ўжо адштурхвацца ад яго. --Gruszecki (гутаркі) 12:53, 23 жніўня 2013 (FET)
Дапрацоўкі
рэдагавацьНэўтральна Так, артыкул ня на шмат горш, чым адпаведнік з Ру-вікі, але трэба расставіць кучу зносак на тэкст, паправіць актуальную інфармацыю ў разьдзелах. Штосьці вырашаць са знакамітымі бранцамі. Зрабіць графік дынамікі колькасьці насельніцтва як у Ру-вікі, мінімальна дапрацаваць транспарт, дадаць пункт пра клімат, мас-мэдыя. Больш акуратна праглядзець дадаваныя выявы.--Mr. Sрock (гутаркі) 14:53, 26 чэрвеня 2013 (FET)--Mr. Sрock (гутаркі) 19:40, 21 ліпеня 2013 (FET)- Нэўтральна Артыкул добры, але лічу, што трэба трохі дапоўніць гісторыю горада, у прыватнасьці цікавіць пра Бранск у кантэксьце беларускай гісторыі: гэта, напрыклад, рэйды на Бранск войск ВКЛ падчас Лівонскай вайны й вайны 1654-1667; потым крыху пашырыць гісторыю пачатку 20 ст.; у гісторыі Вялікай Айчыннай вайны можна згадаць пра Радаслава Астроўскага й Міхала Вітушка, якія працавалі там, таксама пасьля вайны на Браншчыне была створана канспірацыйная сетка Дзікі Кот, можна яшчэ паспрабаваць знайсьці інфармацыю пра размовы аб уключэньні Бранска ў склад Беларусі падчас развалу СССР. І яшчэ трэба было б трохі дапоўніць пра знакамітых бранцаў, напрыклад, узгадваецца Навум Габо, Павал Камозін. --Maks 100 (гутаркі) 11:16, 10 ліпеня 2013 (FET)
Камэнтары
рэдагавацьВынік
рэдагавацьНажаль, няма падтрымкі, заўвагі ня былі выпраўлены, працы над артыкулам на гэты час амаль не вядзецца. Т. ч. вылучэньне не падтрыманае. Яшчэ раз намінаваць артыкул можна толькі пасьля дапрацовак.--Mr. Sрock (гутаркі) 13:08, 23 жніўня 2013 (FET)