Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы/Стакгольм

На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у абраныя артыкулы.

Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!

Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:

  • Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
  • Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
  • Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
  • Абавязкова падпісвайцеся.
  • Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (<s>…</s>), але не выдаляйце.
  • Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
  • Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Прапаную да намінаваньня артыкул Стакгольм. Найбольшы ўнёсак у стварэньні артыкулу зрабіў я, шырока прадставіўшы ўсе асноўныя аспэкты жыцьця і гісторыі гораду.Глядзіце таксама [[1]].--Lesnas ättling 16:00, 11 сьнежня 2011 (FET)

У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.

Падтрымліваю. Артыкул варты статуса абранага, але на мой погляд назвы падпадзелаў у сэкцыі «Гісторыя» трэба трохі скараціць. --Dymitr 21:11, 13 сьнежня 2011 (FET)

Дзякуй. Гм... Падумаю, якія зь іх можна будзе аб’яднаць. На ўсялякі выпадак заўважу, што зараз сэкцыя Гісторыя знаходзіцца ў стадыі дапрацоўкі, таму некаторыя падпадзелы пакуль утрымліваюць толькі адзін–два сказы.--Lesnas ättling 22:45, 13 сьнежня 2011 (FET)
Колькасьць падпадзелаў «Гісторыі» скараціў--Lesnas ättling 23:22, 3 лютага 2012 (FET)

Падтрымліваю. Грунтоўны і цікавы артыкул. Засталіся дробныя пытаньні да афармленьня зносак, але ў цэлым ўсё добра. --Казімер Ляхновіч 00:08, 4 лютага 2012 (FET)

Падтрымліваю Сапраўды, цяпер артыкул выглядае арыгінальным і значна аддаленым ад перакладу. Аднак, далучуся да вышэйпамянёнае заўвагі наконт афармленьня зносак. --Jauhienij 07:15, 4 лютага 2012 (FET)

Дзякуй. А ці можна паканкрэтней: ці варта перакласьці апісаньне зносак на беларускую?--Lesnas ättling 23:01, 4 лютага 2012 (FET)
Проста пажадана надалей выкарыстоўваць шаблён {{Спасылка}} для цытаваньня тэксту. --Jauhienij 23:22, 4 лютага 2012 (FET)
Ааа, апошнім часам я ўжо менавіта гэтак і раблю. Пагляджу, дзе я яго не выкарыстоўваў, але ўжо ня сёньня.--Lesnas ättling 23:28, 4 лютага 2012 (FET)

Супраць Не арыгінальная праца, пераклад. Замалы аб'ём асноўных разьдзелаў (гісторыя, архітэктура, эканоміка). Некаторыя разьдзелы не ўтрымліваюць ніводнага цытаваньня. Дзякую богу, у нас ужо ёсьць якасныя і вялікія артыкулы, каб не галасаваць увесь час «за» толькі праз тое, што ў артыкуле вялікая колькасьць літараў.

Вы маеце права мець свой погляд, але першы аргумэнт, на маю думку, не зьяўляецца аргумэнтам супраць (гл.старонку абмеркаваньня). Нагадаю, што гэта, да таго ж СЬЦІСЛЫ пераклад, плюс дадатковая інфармацыя зь іншых артыкулаў (ужо атрымалася кампіляцыя). Наконт іншых аргумэнтаў: абавязкова паспрабую дапрацаваць вышэйназваныя разьдзелы. Аднак лічу, што можна было ўказаць на іх яшчэ на стадыі абмеркаваньня артыкулу. Што тычыцца Вашага апошняга выказваньня, то гэта ўжо падобна на абразу, што як Вы ведаеце, супярэчыць правілам Вікіпэдыі — Вам варта было абмежавацца канструктыўнай крытыкай.--Lesnas ättling 19:03, 11 сьнежня 2011 (FET)
Дапрацаваў вышэйпазначаныя разьдзелы, дадаў яшчэ пару разьдзелаў (Вядомыя асобы, Адмін.падзел, Цікавыя факты), дадаў спасылак, значна аддаліўся ад перакладу.--Lesnas ättling 23:17, 3 лютага 2012 (FET)

Дапрацоўкі

рэдагаваць

Тоё-сёе па дробязі яшчэ выправіў, дадаў колькі вікі-спасылак (ня бойцеся чырвоных спасылак!(ru)). Ёсьць цяпер і сэкцыя «Літаратура». Колькі заўваг:

Горад вядомы сваёй прыгажосьцю, выдатнаю архітэктураю і шматлікімі паркамі[3]. Гэтыя і іншыя фактары далі падставу назваць Стакгольм «Паўночнаю Вэнэцыяй».

Здаецца, найперш Вэнэцыя асацыюецца з вадой. У сэкцыі Мянушкі й сьлёган гэта пазначана, але вышэйпададзеная цытата — з уводзінаў. Ці не паўстане ў чытача зь першых радкоў лягічнае пытаньне?

Стакгольм упершыню згадваецца ў двух дакумэнтах 1252 году: першы датуецца ліпенем, другі — 19 жніўня. Гэта адзіныя на цяперашні момант крыніцы, якія дакладна пазначаюць дату афіцыйнага заснаваньня гораду. Зрэшты, ужо ў 1187 годзе Стакгольм згадваецца ў хроніцы Вісьбю.

Дык калі ўсё ж першыя згадкі? --Renessaince 13:01, 4 лютага 2012 (FET)

Дзякуй за дапрацоўку і заўвагі. Сапраўды, трэба было ўдакладніць (зрабіў).--Lesnas ättling 22:57, 4 лютага 2012 (FET)

Камэнтары

рэдагаваць
  • Вялікі дзякуй за працу, але асабіста я не магу падтрымаць наданьне артыкулу статусу абранага, прынамсі ў цяперашнім выглядзе. Найперш было б пажадана дадаць спасылкі на беларускія друкаваныя крыніцы (тыя ж «Беларуская энцыклапедыя» або «Беларуская савецкая энцыклапедыя» мусяць зьмяшчаць артыкулы пра Стакгольм + існуе шэраг працаў А. Катлярчука пра гістарычныя беларуска-швэдзкія дачыненьні, але ня ведаю, ці можна адтуль штосьці ўзяць). Магчыма я памыляюся (мала цікавіўся гэтай тэмай), аднак выглядае, што сталіца Швэцыі мае большыя зьвязкі зь Беларусяй (прынамсі гістарычныя зь Вялікім Княствам Літоўскім, Рэччу Паспалітай — тая ж дынастыя Вазаў, Вялікая Паўночная вайна і г. д.), чым гэта значыцца цяпер у артыкуле. Адсутнасьць такіх зьвестак, на маю думку, для беларускага праекту зьяўляецца даволі крытычнай. У кожным разе было б няблага аформіць адпаведным чынам друкаваныя і электронныя крыніцы (напрыклад, як у артыкуле Ворша або Пінск), тады я б падтрымаў абраньне артыкула ў добрыя, а з улікам большага беларускага складніка — і ў абраныя. --Казімер Ляхновіч 17:42, 15 сьнежня 2011 (FET)
    • Дзякуй за камэнтары. Калі б гэта быў артыкул Швэцыя (які яшчэ абавязкова трэба будзе дапрацаваць!) — было б значна прасьцей напісаць аб беларуска–швэдзкіх стасунках (я, натуральна ж, чытаў «Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў» Андрэя Катлярчука, бо сам спэцыялізуюся па Вялікай Паўночнай вайне), але каб адзін асобна ўзяты горад... Падумаю канешне, што тут можна будзе зрабіць. Толькі, шчыра кажучы, узьнікае пытаньне: ці мусіць абраны артыкул абавязкова мець дачыненьне да Беларусі? Напрыклад, у артыкуле Зальцбург ані слова пра Беларусь. Што да бел.энцыкляпэдыяў: ці існуюць яны ў электроным выглядзе? Іначай, мне будзе даволі цяжка іх адшукаць. Крыніцы аформлю (наколькі я разумею, Вы маеце на ўвазе што трэба дадаць падпадзел «Літаратура»?). Пакуль усё ж пляную рабіць намаганьні каб давесьці артыкул да абранага.:)) --Lesnas ättling 22:52, 15 сьнежня 2011 (FET)
      • Паспрабую аддзяліць лічбамі афармленчае і сутнаснае пытаньні, каб нам лягчэй было паразумецца: 1) Дадаць сэкцыю «Літаратура» было б сапраўды няблага, але я меў на ўвазе іншае — афармленьне крыніцаў ў зносках. Гэтак, для спасылак на электронныя крыніцы існуе шаблён {{Спасылка}}, для спасылак на друкаваныя — {{Кніга}} і {{Артыкул}}. Насамрэч для кнігаў і артыкулаў, на маю думку, можна і без шаблёнаў, але ў такім разе варта абавязкова пазначыць усе даступныя бібліяграфічныя зьвесткі паводле нейкага адзінага ўніфікаванага стандарту (цяпер жа ў кожнай зносцы маецца нейкая свая рандомная пасьлядоўнасьць тых самых зьвестак). 2) Датычна артыкула Зальцбург, то яго абралі вельмі подаўна — яшчэ да таго, як зьявіліся нейкія крытэры (вылучыў яго на пазбаўленьне статусу найперш праз адсутнасьць крыніцаў). Увогуле, існуе шэраг даўніх абраных артыкулаў, на якія ня варта цяпер арыентавацца. Усё ж, мы ўвесь час расьцем :) Датычна памянёных энцыкляпэдыяў: на жаль, ня бачыў іх электронных варыянтаў. Друкаваныя магу паглядзець у НББ, але калі — пакуль сказаць не магу, зусім вобмаль вольнага часу. Што да зьвязкаў зь гісторыяй Беларусі, то мне проста інтуітыўна выглядае, што сталіца Швэцыі (у адрозьненьні ад сталіцаў Нарвэгіі ці Фінляндыі, да пагатоў і таго ж Зальцбургу) іх проста мусіць мець. А гэта ўжо беспасярэдне датычыцца паўнаты раскрыцьця тэмы — аднаго з крытэраў абранасьці. Вось прыкладам, некалі выпадкова натрапіў і дагэтуль шчыра кажучы ня ведаю, ці мае Rolka Sztokholmska нейкае дачыненьне да Стакгольму, прынамсі адкуль такая назва? --Казімер Ляхновіч 13:56, 16 сьнежня 2011 (FET)
  • Паспрабую апрацаваць спасылкі, але крыху пазьней, у сваю чаргу.Нажаль, няма часу ўсё зрабіць апэратыўна... Наконт Зальцбургу — цяпер паступова ўсё прасьвятляецца — шчыра кажучы, гэта быў адзін з момантаў, якія падштурхнулі мяне выставіць на намінаваньне Стакгольм, але паколькі я сказаў «а», буду казаць і «б» (і «в,г») калі спатрэбіцца. Вашая інтуіцыя Вас не падводзіць: абавязкова папрацую ў гэтым накірунку: пляную стварыць падпадзел «Стакгольм і Беларусь» у сэкцыі «Міжнародныя адносіны» (можа, лепш «стасункі»?). Пра Rolka Sztokholmska, на жаль, ня ведаю.--Lesnas ättling 19:01, 16 сьнежня 2011 (FET)
    • Наконт інтуіцыі гэта я, вядома, не зусім сур’ёўна :). Асобная падсэкцыя (лепей, дарэчы, «Міжнародныя дачыненьні» паводле Ю. Пацюпы [2]) — добрая задумка, але яна ахопіць толькі найноўшы час. Магчыма, варта дапісаць у «Гісторыю» пра дынастыю Вазаў як валадароў Рэчы Паспалітай у кантэксьце мінулага Стакгольму (ну хаця б тая ж памянёная мною «Стакгольская» ролька-працэсія на вясельле Жыгімонта Вазы). Таксама можна паспрабаваць пашукаць-паглядзець нейкія іншамоўныя крыніцы пра гістарычныя зьвязкі Стакгольму з Польшчай (на жаль, шмат хто з замежных аўтараў дагэтуль паводле старой звычкі атаясамлівае зь ёй усю Рэч Паспалітую і такім чынам чарговы «паляк» нярэдка можа насамрэч апынуцца жыхаром-ураджэнцам ВКЛ). Увогуле, бачу што тэма Вас цікавіць і гэта вельмі добра. Дык чаму б не паспрабаваць прадставіць яе цікавейшай для беларускага чытача? У такім разе артыкул зробіцца сапраўды выдатным ня толькі для Вікіпэдыі, але і для ўсяго беларускага сэгмэнту інтэрнэту. --Казімер Ляхновіч 02:49, 17 сьнежня 2011 (FET)
      • Добра, пашукаю.--Lesnas ättling 14:33, 17 сьнежня 2011 (FET)
Дапрацаваў (наколькі гэта было магчыма). Паглядзець Бел.энцыкляпэдыі, на жаль, ня маю магчымасьці. «Рулён» пайшоў у «Цікавыя факты», бо прамога дачыненьня да Стакгольму ня мае (Кракаў). Спасылкі павыпраўляў.--Lesnas ättling 23:21, 3 лютага 2012 (FET)
Дзякуй, зусім іншая справа. Адзінае, варта абавязкова замяніць зноскі выгляду «Тамсама, с.31» (у будучыні, калі нехта дапіша новыя зьвесткі і паставіць адпаведныя зноскі, можа ўзьнікнуць блытаніна), ну і рэшту вонкавых спасылак было б няблага дааформіць праз адпаведны шаблён. Але працу правялі, безумоўна, грунтоўную. Падтрымаў абраньне. --Казімер Ляхновіч 00:08, 4 лютага 2012 (FET)
  • Выбачайце, калі ласка, за затрымку — толькі сёньня заўважыў гэты Ваш камэнтар. «Тамсама» выправіў, а Вонкавыя спасылкі ўжо зьмяніў спадар Удзельнік:W. --Lesnas ättling 22:41, 7 лютага 2012 (FET)

Артыкулу нададзены статус абранага. --Red_Winged_Duck 16:48, 29 лютага 2012 (FET)