Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы/Горадня

На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у абраныя артыкулы.

Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!

Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:

  • Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
  • Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
  • Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
  • Абавязкова падпісвайцеся.
  • Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (<s>…</s>), але не выдаляйце.
  • Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
  • Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


  • Ініцыятар: Jim
Статус галасаваньня: 7  Падтрымліваю • 6  Супраць • 0  Нэўтральна
Галасаваньне пачалося: 11 сьнежня 2008 (15 гадоў таму)
У адпаведнай сэкцыі дадайце наступнае:
* {{Падтрымліваю}} / {{Супраць}} / {{Нэўтральна}} камэнтар і подпіс
  • Супраць. Лічу, што ў артыкуле варта яшчэ шмат чаго дапрацаваць (прынамсі дадаць помнікі архітэктуры, расьпісаць этымалёгію назвы, дадаць выбітных асобаў і г.д. + крыніцы/літаратура. --Казімер Ляхновіч 21:39, 23 сьнежня 2008 (UTC)
  • Супраць. Да вышэйсказанага шмат дробных недакладнасьцяў у спасылках. Мусіць быць лепш "прычасаны". --Rasa 01:07, 26 сьнежня 2008 (UTC)
  • Супраць Зусім мала спасылак. Шмат інфармацыі аб гісторыі, але не хапае інфармацыі аб культурных здабытках і жыцьці і зусім мала пра эканоміку.--Jauhen Litvin 20:01, 8 кастрычніка 2009 (UTC)
  • Супраць На маю думку, трошкі трэба артыкул Гіторыі больш падрабязна распісаць (напрыкл. Горадня ад 10 ст да 12 ст, ў складзе Гарадзенская Княства, ў Складзе ВКЛ і г.д.).Vaukalaka 15:03, 21 кастрычніка 2009 (UTC)
  • Супраць Бракуе спасылак на крыніцы. Таксама праблемы з нэўтральнасьцю ў некаторых месцах (напрыклад, пра "парушэньне ўладамі закону аб ахове гістарычных помнікаў"). Калі гэта выправіць, можна прапанаваць у добрыя артыкулы. Wizardist г 12:04, 5 красавіка 2010 (UTC)
  • Супраць Згодзен з вышэйпералічанымі заўвагамі. У цяперашнім стане можна было б высунуць у добрыя. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 11:59, 24 жніўня 2010 (UTC)

Дапрацоўкі рэдагаваць

Камэнтары рэдагаваць