Вікіпэдыя:Галасаваньні/Крытэры добрасумленнага выкарыстаньня

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Вынік: правіла прынятае.

Правіла «Крытэры добрасумленнага выкарыстаньня» рэдагаваць

У адпаведнасьці з рэзалюцыяй фундацыі «Вікімэдыя» ад 23 сакавіка 2007 году несвабодныя файлы мусяць адпавядаць крытэрам добрасумленнага выкарыстаньня.

  • Мэта: упарадкаваць выкарыстаньне несвабодных файлаў у беларускай Вікіпэдыі
  • Галасаваньне праводзіцца з 16.10.2009 па 30.10
  • Арганізатар: Red_Winged_Duck

Галасаваньне рэдагаваць

У адпаведным падзеле дадайце наступнае:
# {{Падтрымліваю}} / {{Супраць}} / {{Нэўтральна}} камэнтар і подпіс

За рэдагаваць

  1. Падтрымліваю --Red_Winged_Duck 15:09, 16 кастрычніка 2009 (UTC)
  2. Падтрымліваю. —zedlik 12:18, 19 кастрычніка 2009 (UTC)
  3. Падтрымліваю --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 09:30, 20 кастрычніка 2009 (UTC)
  4. Падтрымліваю Vaukalaka 10:51, 20 кастрычніка 2009 (UTC)
  5. Падтрымліваю --Казімер Ляхновіч 19:10, 22 кастрычніка 2009 (UTC)

Супраць рэдагаваць

Устрымліваюся рэдагаваць

Іншае меркаваньне рэдагаваць

Варта перад галасаваньнем абмеркаваць прапазыцыі. Можна было коратка апісаць, што там пастанавілі ў рэзалюцыі і навошта наогул гэтае галасаваньне, калі Фундацыя ўжо прыняла гэтую рэзалюцыю. Bocianski 16:33, 16 кастрычніка 2009 (UTC)

Вось тут было невялікае абмеркаваньне: Абмеркаваньне Вікіпэдыя:Крытэры добрасумленнага выкарыстаньня, фактычна сьпіс пунктаў зьяўляецца аналягам сьпісу з ангельскай Вікіпэдыі. Што да галасаваньня, на маю думку яно патрэбнае, бо фактычна гэта рашэньне разьдзелу наконт дазволу выкарыстаньня ў праекце несвабодных матэрыялаў: у рэзалюцыі сказана, што дазволена выкарыстоўваць толькі свабодныя матэрыялы, але кожны праект можа выпрацаваць умовы выкарыстаньня несвабодных матэрыялаў, бо іначай калі ня будзе ўмоваў, то і ня будзе магчымасьці загружаць несвабодныя файлы.
Што тычыцца невялікага апісаньня «што да чаго», на маю думку, яно б не зашкодзіла (бо пачаткоўцам разабрацца з гэтым усім — бяз шанцаў), але, мяркую, калі гэта будзе тлумачэньнем, яно ня будзе ўплываць на сутнасьць правіла. —zedlik 17:14, 16 кастрычніка 2009 (UTC)
Дадаў «уводзіны». --Red_Winged_Duck 09:49, 17 кастрычніка 2009 (UTC)
Дзякуй! --zedlik 15:43, 17 кастрычніка 2009 (UTC)

Толькі што ўбачыў: у адпаведнасьці з цытатай з рэзалюцыі «Non-free content used under an EDP must be identified in a machine-readable format so that it can be easily identified by users of the site as well as re-users» таксама патрэбнае абавязковае патрабаваньне ўжываньня шаблёну, дзе трэба было б запаўняць палі пра аўтарства і час стварэньня (і яшчэ магчыма, ліцэнзію), каб гэтыя зьвесткі маглі быць прачытаныя аўтаматычна (у Шаблён:Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня такіх палёў няма). Таму можа варта ўключыць патрабаваньне запаўненьня таксама шаблёну Шаблён:Інфармацыя у восьмы пункт?
Ну і з полем «Крыніца» ў Шаблён:Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня таксама ня вельмі лягічна: калі файл выкарыстоўваецца ў некалькіх артыкулах, адныя і тыя ж зьвесткі пра крыніцу трэба будзе пазначаць некалькі разоў (плюс яшчэ адзін раз у Шаблён:Інфармацыя). Можа выключыць адтуль гэты пункт (дарэчы, падобная мадыфікацыя адбываецца цяпер з гэтым шаблёнам у расейскай Вікіпэдыі)? З пунктам «Апісаньне», у прынцыпе, тое самае. —zedlik 17:35, 16 кастрычніка 2009 (UTC)

Мяркую, што можна дадаць у пункт 8а абавязковае ўжываньне шаблёну {{Інфармацыя}} з запаўненьнем усіх палёў у ім. І адпаведным чынам мадыфікаваць {{Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня}}, каб у ім не дубляваць зьвесткі пра крыніцу і апісаньне. --Red_Winged_Duck 09:16, 17 кастрычніка 2009 (UTC)
Так, на маю думку, гэта будзе найлепшым выйсьцем. --zedlik 15:43, 17 кастрычніка 2009 (UTC)

Мяркую, што варта дадаць у абгрунтаваньне трошкі пра выкарыстаньне матэрыялаў, якія ахоўваюцца аўтарскімі правамі, у законе РБ (дый і іншых краін былога СССР таксама, бо законы у гэтай вобласьці даволі падобныя (ці аднолькавыя)). --EugeneZelenko 14:09, 17 кастрычніка 2009 (UTC)

Дадаў спасылку на закон цалкам, бо не знайшоў ягонага варыянту на беларускай мове, а цытаваць па-расейску будзе ня вельмі лягічна. --Red_Winged_Duck 12:03, 19 кастрычніка 2009 (UTC)
Дзякуй! Толькі закон даволі вялікі, варта спаслацца на артыкул 19. Дый і трошкі тэксту (напрыклад пра абавязковасьць інфармацыі пра аўтара і крыніцу) і перашкодзіць. --EugeneZelenko 13:43, 19 кастрычніка 2009 (UTC)
Можа што-небудзь кшталту такога: дадаць разьдзел у канец «Заканадаўства Рэспублікі Беларус» з прыкладна такім тэкстам: «у адпаведнасьці з артыкулам 19 Закону РБ аб аўтарскім і сумежных правах бяз згоды аўтара і выплаты аўтарскай узнагароды, але з абавязковым пазначэньнем аўтарства і крыніцы пызачыньня твору дазваляецца, сярод іншага, выкарыстаньне ўрыўкаў з правамоцна апублікаваных твораў у якасьці ілюстрацыяў у выданьнях навучальнага характару ў аб’ёме, апраўданым пастаўленай мэтай, а таксама ўзнаўленьне і давядзеньне да ўсеагульнага ведама твораў архітэктуры, выяўленчага мастацтва, фатаздымкаў, якія пастаянна знаходзяцца ў месцы, адкрытага да ўсеагульнага наведваньня за выключэньнем выпадкаў, калі выява твору зьяўляецца асноўным аб’ектам такога ўзнаўленьня ці давядзеньня да ўсеагульнага ведама ці калі яна выкарыстоўваецца ў камэрцыйных мэтах». Ці падыдзе? —zedlik 23:11, 28 кастрычніка 2009 (UTC)