Вікіпэдыя:Галасаваньні/Гендэрныя канчаткі ў назвах катэгорыяў

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


  • Прапанова прынятая

Прапанова

рэдагаваць
  • Сутнасьць пытаньня: Пагадненьне па крытэрах назоваў катэгорыяў зьвязаных з прафэсіямі, як то: Катэгорыя:Акторы, Катэгорыя:Акторкі і г.д.
  • Прапанова: Полавая прыналежнасьць той або іншай прафэсіі адлюстроўваецца ў назьве катэгорыі і катэгорыі падзяляюцца па гендэрным крытэры.
  • Мэты: Дасягнуць згоды адносна пытаньня канчаткаў і спыніць бессэнсоўныя войны рэдагаваньняў (Прыклады: [1], [2], [3], [4]).
  • Галасаваньне праводзіцца з 25.09.2008 па 16.10
  • Арганізатар: zedlik

Галасаваньне

рэдагаваць

У адпаведным падзеле дадайце наступнае:
# {{Падтрымліваю}} / {{Супраць}} / {{Нэўтральна}} камэнтар і подпіс

  1. Падтрымліваю. zedlik 12:32, 25 верасьня 2008 (UTC)
  2. Падтрымліваю. Ліцьвін 12:35, 25 верасьня 2008 (UTC)
  3. Падтрымліваю. Бо й сапраўды, беларуская мова якраз выгодна адрозьніваецца ад іншых паважным стаўленьнем да абодвух полаў. --Taravyvan Adijene 12:59, 25 верасьня 2008 (UTC)
  4. Падтрымліваю. Згодзен з аргумэнтам Taravyvan Adijene. --EugeneZelenko 13:57, 25 верасьня 2008 (UTC)
  1. Супраць. Прычына: Дзікунства, жаночыя канчаткі (за выкл. асобных выпадкаў — прастытутка, даярка...) не ўласьцівыя ўсходнеславянскім мовам: Палітык/?,Бізнэсмэн/?,Футбаліст/?,Юрыст/?,Натарыюс/?,Мэр/?... (гл. таксама  (рас.)) --Cesco 12:56, 25 верасьня 2008 (UTC)
Я ўжо таксама прыводзіў спасылкі раней, якія да таго ж тычыліся беларускай мовы, а не расейскай: [5] і [6]. Апроч гэтага, гэта ўжо не абмеркаваньне, а галасаваньне, абмеркаваньне мусіла быць раней, але яго не атрымалася па вядомых прычынах. --zedlik 13:02, 25 верасьня 2008 (UTC)
  1. Супраць. Лічу, што ў энцыкляпэдыі гэта не варта. --yurtsevich 13:07, 25 верасьня 2008 (UTC)

Устрымліваюся

рэдагаваць

Іншае меркаваньне

рэдагаваць

Cesco: Дзікунства, жаночыя канчаткі (за выкл. асобных выпадкаў - прастытутка, даярка...) не ўласьцівыя ўсходнеславянскім мовам: Палітык/?,Бізнэсмэн/?,Футбаліст/?,Юрыст/?,Натарыюс/?,Мэр/?... (гл. таксама)

Я згодзен з вамі, але толькі Палітык, Бізнэсмэн, Футбаліст, Юрыст, Натарыюс, Мэр... А вось Акторка як раз для беларускай мовы ўласьціва. Напрыклад порнаакторку нельга называць порнаакторам, як і акторку - акторам. І гэта характэрна ня толькі для беларускай мовы. --Ліцьвін 13:10, 25 верасьня 2008 (UTC)
Гаворка ідзе не пра «кропкавае» зьвяртаньне да асобы ці яе апісаньне (калі сапраўды варта, часам нават трэба, зьвяртацца падкрэсьліваючы прыналежнасьць да полу), але пра абагульняючую назву катэгорыі. І як раз такі ў дадзеным выпадку, на мой погляд, падзел не варты. --yurtsevich 14:17, 25 верасьня 2008 (UTC)
Дарэчы, яшчэ адзін аргумэнт. У нямецкай мове назвы прафэсій мусіць яшчэ больш выразна «гендэрныя», чым у беларускай. Напрыклад, Ангела Мэркель - Bundeskanzlerin. Але глядзіце de:Angela Merkel, УСЕ катэгорыі без гендэрных канчаткаў: «Bundeskanzler (Deutschland)», «Karlspreisträger», «Rotarier», «Politiker»! Зразумела, правілы іншага падзелу не могуць быць выкарыстаны як адзіная падстава для ўнясеньня правіла ў наш падзел, але, мяркую, прыслухоўвацца ўсё ж такі варта да вопыту іншых, тым больш да 2га па буйнасьці падзелу. Яшчэ раз паўтаруся, усё аргумэнты «за» — гэта традыцыі выкарыстоўваньня гендэрных канчаткаў прафэсій пры зьвяртаньні да асобы, ці пры ўкоснай размове пра такую асобу. Але тут гаворка ідзе пра абагульненьне прыналежнасьці да прафэсіі. Які сэнс падзяляць іх яшчэ і па гендэрнаму чыньніку — гэта я не разумею. --yurtsevich 07:59, 26 верасьня 2008 (UTC)
Глядзіце Ангела Мэркель, і ў нас таксама. Я як раз за тое, што ўласьціва беларускай мове. Напрыклад: Акторка і як вытворная Порнаакторка. Так, іх вельмі мала, але яны ёсьць. І я супраць усеагульнай зьмены і дадатку жаночых канчаткаў тамака дзе гэта для беларускай мовы не характэрна. --Ліцьвін 14:47, 26 верасьня 2008 (UTC)
Спадар Ліцьвін, калі ласка, уважліва ўдумайцеся ў сэнс таго, аб чым я кажу. Я давожу пра назву катэгорыі, але не пра ўжываньне паняцьця ўвогуле! Зразумела, калі мы распавядаем пра акторку, так і трэба пісаць, не актор. З гэтым ніхто не спрачаецца. Як высьветлілася, я прывёў няўдалы прыклад. Думаў, што ў нас ёсьць слова канцлерка. Давайце іншы прыклад, з ўпадабалай нам акторкай, і нават каб артыкул быў і ў нас, і ў нямецкай Вікі: de:Julianne Moore і Джуліян Мур. Катэгорыя ў нямецкім артыкуле «Schauspieler», не «Schauspielerin», ну і адпаведна «US-Amerikaner», не «US-Amerikanerin».
Сэнс катэгарызацыі — абагульненьне, так? Мы абагульняем па прафэсійнаму чыньніку, так? Пры чым тут тады прыналежнасьць да полу? Калі вы хочаце падкрэсьліць менавіта гэтую прыналежнасьць, дадайце напрыклад катэгорыю «Жанчыны», як гэта зроблена ўсё ў той жа нямецкай Вікі.
--yurtsevich 15:35, 26 верасьня 2008 (UTC)
Сэнс катэгарызацыі — паляпшэньне й удакладненьне, бо штам і актораў і акторак. Вось напрыклад глядзім катэгорыяю Амэрыканскія акторкі ў расейскай Вікіпэдыі. Ужо 617 асоб. Глядзім катэгорыяю Амэрыканскія акторы там жа. Ужо 571 асоба. Там і так паасобку цяжка штосьці знайсьці, а вы кажыце аб тым каб гэтыя катэгорыі аб'яднаць.
А чаму ў прыклад вы менавіта бярэце нямецкую вікі? Глядзім расейскую, францускую і г.д. --Ліцьвін 16:08, 26 верасьня 2008 (UTC)
Мой апошні камэнт з папярэдняга посту - нейкая бязглузьдзіца :))
Увогуле ж рускую Вікі не глядзеў менавіта па той прычыне, што прыводзілася быццам зьнікненьне гендэрных канчаткаў у беларускай мове - вынік яе русыфікацыі. Францускую ня ведаю, у ангельскай мове гэтых канчаткаў увогуле няма, вось і глядзеў, што ведаў. Згодзен, што прынцыповых супярэчнасьцяў у выкарыстоўваньні гэтых канчаткаў у назвах катэгорый няма. Але мне падаецца ўсё ж такі гэта залішняе. 500-600 артыкулаў у катэгорыі і так зашмат, гэта праблему не вырашае, да таго ж прыбягаюць да падзелу катэгорыі на некалькі старонак па альфабэту. Ну, карацей, мусіць гэта выліваецца ў справу густу. ОК, як прагаласуем, так няхай і будзе.
--yurtsevich 18:41, 26 верасьня 2008 (UTC)