Вікіпэдыя:Вікідапаможнік/Зьмест/Колькі словаў пра ліцэнзіі матэрыялаў Вікіпэдыі CC BY-SA
Ліцэнзіі матэрыялаў Вікіпэдыі CC BY-SA
Што патрэбна ведаць аб правах на ўсе творы, малюнкі, выявы й іншыя матэрыялы, якія ўжо ёсьць ці якія Вы цяпер разьмяшчаеце ў Вікіпэдыі?
рэдагавацьАдной з умоваў карыстаньня Вікіпэдыяй зьяўляюцца правамерныя паводзіны. Паводле дзейных аўтарскіх правоў і іншых законаў можна:
- чытаць і раздрукоўваць артыкулы і іншыя мэдыя бескаштоўна;
- рабіць унёсак і рэдагаваць розныя сайты і праекты Вікімэдыі;
- дзяліцца, распаўсюджваць і выкарыстоўваць артыкулы й іншыя мэдыі пад вольнымі і адкрытымі ліцэнзіямі (пра гэтых зьвяроў далей).
Патрэбна:
- ліцэнзаваць увесь Ваш унёсак і зьмены на сайтах або праектах пад вольнай і адкрытай ліцэнзіяй (калі Ваш унёсак не ў грамадзкім набытку).
Чаму гэта важна? Каб расло багацьце вольных ведаў і свабоднай культуры, усе карыстальнікі, якія ўдзельнічаюць у Вікіпэдыі, павінны прадастаўляць шырокія правы на свае творы грамадзкасьці, каб можна было
- паўторна распаўсюджваць і
- паўторна выкарыстоўваць унёсак свабодна,
так, каб такое выкарыстаньне было належным чынам
- прыпісана да аўтара і
- каб была такая ж свабода паўторнага выкарыстаньня і паўторнага распаўсюджваньня любых вытворных твораў.
Менавіта таму абраныя вольныя ліцэнзійныя дагаворы, умовы якіх найлепшым чынам адпавядаюць гэтай мэце.
Што такое вольныя ліцэнзіі?
рэдагавацьКалі Ваш тэкст, малюнак, фота ахоўваюцца аўтарскім правам (зьяўляюцца творамі), і Вы маеце на іх аўтарскія правы, Вы дадаяце іх на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-ShareAlike («CC BY-SA») і GNU Free Documentation License («GNU FDL»).
Значэньне літараў ліцэнзіі Creative Commons:
СС — Creative Commons — Творчыя суполкі. Адно з найбольш вядомых сямействаў публічных ліцэнзій, якія прымяняюцца для прадастаўленьня дазволу выкарыстоўваць творы, якія ахоўваюцца аўтарскім правам, у сетцы Інтэрнэт.
BY — Attribution — Прызначэньне аўтарства (Атрыбуцыя). Гэта вельмі значная частка ліцэнзій. Дзе варта, трэба аддаць належнае аўтару. Калі Вы ўкладваеце тэкст, Вы згодныя на тое, што Вашае аўтарства будзе пазначанае, часьцей за ўсё праз гіпэрспасылку (URL). Кожны артыкул мае старонку гісторыі, дзе пералічваюцца ўсе аўтары і рэдактары. Таксама, устаўляючы чужы тэкст, Вы павінны пазначыць аўтара (аўтараў) гэтага тэксту.
SA — Share Alike — (Распаўсюджваньне) на тых жа ўмовах. Усё, што зьмяняецца, ствараецца на матэрыяле, які знаходзіцца пад вольнай ліцэнзіяй, таксама распаўсюджваецца пад той жа ліцэнзіяй Творчых суполак.
Вы можаце паўторна выкарыстоўваць кантэнт, які знаходзіцца ў Вікіпэдыі, у гэтым выпадку таксама неабходна, каб любое паўторнае выкарыстаньне адпавядала згаданым ліцэнзіям. Тое ж самае тычыцца любых зьмяненьняў, дапаўненьняў тэкстаў або іншага кантэнту.
Вы маеце магчымасьць устаўляць тэкст, які знайшлі дзесьці яшчэ альбо напісалі ў суаўтарстве, але тады Вы гарантуеце, што ён даступны на тых умовах, якія сумяшчальныя зь ліцэнзіяй CC BY-SA або GNU FDL.
Нятэкставыя мэдыя могуць быць даступныя і пад іншымі ліцэнзіямі, галоўнае, што яны прытрымліваюцца мэты дазволу неабмежаванага паўторнага выкарыстаньня і паўторнага распаўсюджваньня. Памятайце аб гэтым, дадаючы нятэкставыя мэдыя.
Калі ласка, майце на ўвазе, што гэтыя ліцэнзіі дазваляюць камэрцыйнае выкарыстаньне Вашага ўнёску.
І нарэшце, нават калі Вы вырашылі ніколі больш не зьвяртацца да Вікіпэдыі, згодна ліцэнзіяў Вы абяцаеце, што не скасуеце ў аднабаковым парадку і не паспрабуеце зрабіць несапраўднай любую ліцэнзію, якую Вы выдалі на свой тэкст альбо іншае мэдыя ў Вікіпэдыі.
Ёсьць яшчэ кантэнт, які знаходзіцца ўжо ў грамадзкім набытку, г. зн. што ён можа выкарыстоўвацца без дазволу праваўладальніка і без выплаты ўзнагароды. Дадавайце адважна! Аднак вельмі важна, каб Вы маглі пацьвердзіць гэты факт.