Вікіпэдыя:Водгукі ўдзельнікаў/Пытаньні і адказы

Што было зьменена?

рэдагаваць

Мы крыху зьмянілі інтэрфэйс карыстальніка. Па-першае, мы стварылі новае афармленьне пад назвай «Вэктар». У «Вэктары» ўсе неабходныя функцыі перанесеныя ў лёгка даступныя месцы. Таксама мы палепшылі інтэрфэйс рэдагаваньня: значна зьмянілася панэль прыладаў, зьявіліся дыялёгі, каб спрасьціць дадаваньне спасылак і табліц, а дадаліся ўбудаваныя падказкі, каб дапамагчы карыстальнікам хутка атрымаць дапамогу па вікі-сынтаксісу. Нарэшце, мы зьмянілі спосаб разьмяшчэньня элемэнтаў на старонцы, спрасьціўшы агульную навігацыю і перасунуўшы поле пошуку ў больш інтуітыўна зразумелае месца (для больш падрабязнай інфармацыі глядзіце запіс у блогу Wikimedia «Чаму мы перанесьлі поле пошуку?»  (анг.)).

Спадзяемся, што гэтыя зьмены будуць зручныя для карыстальнікаў. Для тых, хто ўсё ж такі вырашыў карыстацца старым інтэрфэйсам, уверсе старонкі будзе зьмешчаная спасылка «Вярнуцца».

Навошта патрэбныя гэтыя зьмены?

рэдагаваць

Вікіпэдыя, як і іншыя праекты Фундацыі «Вікімэдыя», ствараецца і рэдагуецца валянтэрамі. Калі людзі, якія валодаюць ведамі, ня могуць узяць удзел у рэдагаваньні Вікіпэдыі з прычыны таго, што рэдагаваньне артыкулаў выглядае для іх заблытаным і складаным працэсам, гэта стварае сур’ёзную праблему, якая зьніжае патэнцыйную якасьць, шырыню ахопу і глыбіню прапрацоўкі матэрыялу, які мы можам вам прапанаваць. Іншымі словамі, нават калі вы не рэдагуеце Вікіпэдыю, чым прасьцейшай мы зробім магчымасьць далучыцца да нашых праектаў людзям, якія валодаюць ведамі, тым больш карыснымі будуць для вас нашыя рэсурсы.

Праграмнае забесьпячэньне, на якім працуе Вікіпэдыя, лічылася дастаткова зручным у час, калі яно было распрацаванае. Але па цяперашніх стандартах яно зьяўляецца менш зручным для карыстальніка, чым іншыя праграмныя прадукты. Менавіта таму, пачынаючы з выпуска новага праграмнага забесьпячэньня ў красавіку, мы робім шэраг важных зьменаў, каб зрабіць Вікіпэдыю лепшай.

Якім чынам было вырашана, што гэтыя зьмены будуць рэалізаваныя?

рэдагаваць

У студзені 2009 году была створаная невялікая група для ацэнкі і паляпшэньня зручнасьці выкарыстаньня Вікіпэдыі і роднасных праектаў. Першае «Дасьледаваньне зручнасьці для карыстальнікаў і досьведу» адбылося ў сакавіку 2009 году. Вы можаце азнаёміцца з дакумэнтацыяй і матэрыяламі дасьледаваньня. На падставе вынікаў дасьледаваньня мы рэалізавалі шэраг паляпшэньняў, якія былі ў публічным тэставаньні пачынаючы з жніўня 2009 году. Далей, на падставе зваротнай сувязі ад карыстальнікаў былі зробленыя наступныя зьмены і выпраўленьні, што ў выніку скончылася другім дасьледаваньнем, праведзеным у кастрычніку 2009 году, якое пацьвердзіла слушнасьць пэўных з нашых зьменаў і дазволіла правесьці далейшыя паляпшэньні.

Выпуск Mediawiki, які мы ўводзім з красавіка, складаецца з шэрагу зьменаў, якія былі пратэставаныя і выкарыстоўваліся ўжо больш як 500 000 карыстальнікамі на этапе тэставаньня. У сярэднім, 80% карыстальнікаў, што паспрабавалі бэта-вэрсію, у далейшым карысталіся менавіта ёй, і мы сабралі шматлікія водгукі ад тых карыстальнікаў, якія адмовіліся ад карыстаньня новай вэрсіяй афармленьня. Гэтыя зьвесткі былі выкарыстаныя для ажыцьцяўленьня далейшых зьменаў, шматлікія зь якіх былі зьвязаныя з моўнымі пытаньнямі. Вы можаце азнаёміцца з дакумэнтацыяй па бэта-вэрсіі і водгукамі карыстальнікаў.

Чаму вы не зрабілі яшчэ большых зьменаў у інтэрфэйсе карыстальніка?

рэдагаваць

Гэта толькі пачатак. Мы падрыхтавалі яшчэ шэраг дадатковых зьменаў, якія цяпер праходзяць актыўнае тэставаньне і дапрацоўку. Вы можаце ўбачыць гэтыя зьмены на нашым адмысловым сайце-прататыпе. Пасьля праверкі гэтых зьменаў з дапамогай водгукаў карыстальнікаў, мы рэалізуем далейшыя паляпшэньні, скіраваныя на тое, каб выпусьціць сёлета другі рэліз.

Для Вікімэдыі досьвед удзельнікаў цяпер зьяўляецца галоўным прыярытэтам. З гэтага моманту нашыя зьмены і паляпшэньні інтэрфэйсу зробяцца рэгулярнымі і будуць накіраваныя ня толькі на спрашчэньне працы пачаткоўцаў, але таксама на тое, каб зрабіць карыстаньне Вікіпэдыі больш зручным для чытачоў і дасьведчаных рэдактараў. У прыватнасьці, мы будзем ацэньваць найлепшы спосаб рэалізацыі рэдагаваньня ўзбагачанага тэксту ў Вікіпэдыі і роднасных праектах.

Ці будуць гэтыя зьмены рэалізаваныя для ўсіх моўных вэрсіяў?

рэдагаваць

Першапачаткова гэтыя зьмены былі рэалізаваныя ў Вікісховішчы на пачатку красавіка. Наступнай была Вікіпэдыя на ангельскай мове, дзе новыя магчымасьці былі ўключаныя 13 траўня а 5-й гадзіне раніцы паводле ўнівэрсальнга каардынаванага часу (UTC). Пазьней гэтыя зьмены закрануць і Вікіпэдыі на іншых мовах, а таксама астатнія праекты Фундацыі «Вікімэдыя». Нашая міжнародная супольнасьць валянтэраў, што дзейнічаюць праз translatewiki.net, усё яшчэ працуе над перакладамі, каб падрыхтаваць як мага лепшую лякалізацыю перад запускам. Калі вы хочаце дапамагчы, калі ласка, глядзіце пакрокавую інструкцыю на translatewiki.net.

Куды зьнікла ўкладка «назіраць»?

рэдагаваць

Цяпер вы можаце назіраць за старонкай або выдаліць яе са сьпісу назіраньня, націснуўшы на зорку ў верхняй панэлі прыладаў, дзе знаходзяцца кнопкі «Чытаць», «Рэдагаваць» і «Паказаць гісторыю».

Як можна будзе пераканацца, што іхныя скрыпты, стылі, гаджэты і вонкавыя прылады будуць працаваць?

рэдагаваць

Тэстуючы іх з новымі наладамі, вы зможаце праверыць сумяшчальнасьць і вырашыць магчымыя праблемы. Націснуўшы спасылку «Паспрабаваць Beta» ўверсе любой старонкі, вы зможаце ўключыць афармленьне і тыя ж налады, якія будуць выкарыстоўвацца па змоўчаньні.

Іншы спосаб праверыць сумяшчальнасьць новага афармленьня — дадаць «?useskin=vector» у канец адрасу старонкі. Напрыклад, каб убачыць, якім чынам старонка http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Фундацыя_«Вікімэдыя» выглядае ў афармленьні «Вэктар», спасылка мусіць выглядаць http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Фундацыя_«Вікімэдыя»?useskin=vector.

Якім чынам можна адключыць новыя магчымасьці?

рэдагаваць

Калі вы хочаце адключыць новыя магчымасьці, калі ласка, кіруйцеся наступнымі крокамі:

  1. Зайдзіце ў сыстэму пад вашым імем удзельніка
  2. Націсьніце спасылку «Новыя магчымасьці» у правай верхняй частцы старонкі (каля вашага імя ўдзельніка)
  3. Перайдзіце да сэкцыі «Вярніце ўсё назад!» на старонцы «Новыя магчымасьці» і націсьніце спасылку, каб адключыць новыя магчымасьці

Вы заўжды можаце ўключыць новыя магчымасьці, калі наведаеце старонку «Новыя магчымасьці» зноў.

Чаму больш не працуюць уласныя скрыпты (monobook.js) і стылі (monobook.css)?

рэдагаваць

Калі вы хочаце і надалей выкарыстоўваць вашыя ўласныя скрыпты і стылі ў афармленьні «Вэктар», вам трэба перанесьці, і, магчыма, таксама адаптаваць ваш monobook.js у ваш vector.js, а monobook.css — у vector.css адпаведна.

Парады па наладцы «Вэктара»

рэдагаваць

Добры рэсурс па наладцы «Вэктара» знаходзіцца па наступнай спасылцы: Vector (анг.).