Вікіпэдыя:Апытаньні/Абмеркаваньне прапановы правіла "аб назвах населеных пунктаў ды рэгіёнаў рознымі мовамі"

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Прэамбула: Калісьці, у выніку адсутнасьці правілаў, па гэтым пытаньні было вельмі непрадуктыўнае абмеркаваньне на старонцы Абмеркаваньне:Мазыр. Цяпер, дэ-факта, назоў іншымі мовамі пішам тады, калі нейкая мова мае афіцыйны статус. Каб пазьбегнуць у будучыні такіх канфліктаў, прапаную супольнасьці беларускамоўнай Вікіпэдыі прыняць наступнае правіла. (Глядзіце ніжэй)

Прапанова:

1. Першым пазначаецца назоў на дзяржаўнай мове/мовах краіны, у якім знаходзіцца аб'ект артыкула.
2. Пасьля гэтага пазначаецца назоў на тых мовах, якія ў дадзены момант маюць афіцыйны статус у аб'екце артыкула. У выпадках, калі прысутнічае канфлікт паміж мясцовай ды цэнтральнай уладамі наконт таго, ці зьяўляецца пэўная мова афіцыйнай у нейкім рэгіёне ці населеным пункце, рашэньне, дадаваць назоў у артыкул, ці не, прымаецца паводле пазыцыі цэнтральнай улады.
3. Назвы на ўсіх іншых мовах у пачатку артыкула не пазначаюцца. Калі аб'ект артыкула пэўны час уваходзіў у нейкую дзяржаву, назоў на мове такой дзяржавы можа пазначацца у толькі асноўным тэксьце артыкула, з пазначэньнем часу (калі ёсьць дакладная інфармацыя), калі аб'ект артыкулу ўваходзіў у склад такой дзяржавы, і аўтарытэтнай крыніцы назвы ў выглядзе зноскі.
4. Калі ў этнічным складзе насельніцтва населенага пункту нацыянальная меншасьць складае болей 20% (паводле афіцыйных дадзеных апошняга перапісу насельніцтва) ад агульнай колькасьці насельніцтва дадзенага населенага пункта, можна дадаць назву на нацыянальнай мове меншасьці ў тэксьце артыкулу, але не ў пачатку.
5. Гэтае правіла не датычыцца і не закранае артыкулаў аб населеных пунктах непрызнаных, ці часткова прызнаных дзяржаў ды тэрыторый. Усе спрэчныя пытаньні наконт непрызнаных, ці часткова прызнаных дзяржаў ды тэрыторый рашаюцца праз асобнае абмеркаваньне ці, калі ў гэтым ёсць патрэба, у галасаваньні.

Запрашаю усіх зацікаўленых прыняць удзел ў апытваньні. Пасьля будзе праведзена асобнае галасаваньне, каб прыняць прапанову ў якасьці правіла. (Па магчымасьці, з ўлікам ўсіх прапаноў ды заўваг)

  • Апытаньне праводзіцца з 13.02.2010 па 27.02
  • Арганізатар: Vasyl` Babych

Ці падтрымліваеце Вы (у цэлым) такі варыянт прапановы правіла?

рэдагаваць

У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.

  1. Падтрымліваю --Vasyl` Babych 22:04, 13 лютага 2010 (UTC)
  2. Падтрымліваю --Jim 07:24, 14 лютага 2010 (UTC)
  3. Падтрымліваю --EugeneZelenko 15:06, 14 лютага 2010 (UTC)
  4. Падтрымліваю, але прапаную яшчэ дзьве рэчы: 1) зрабіць удакладненьне, што ў выпадку некалькіх моваў аднаго рангу (напрыклад, некалькі дзяржаўных або некалькі мясцовых), мовы пералічваюцца ў альфабэтнай пасьлядоўнасьці назвы мовы; 2) паміж другім і трэцім пунктам дадаць пукнт пра пазначэньне назвы на мясцовым даялекце / мясцовай назвы таксама ў пачатку артыкула. У разьвітых мовах дыялекты вельмі пашыраная зьява, таму дыялектнай назьве там самае месца. —zedlik 22:17, 20 лютага 2010 (UTC)

Іншыя заўвагі/прапановы

рэдагаваць

Гэта пакуль вельмі далёкі ад выніковага праект галасаваньня. Зусім нічога незразумела. Як я зразумеў, трэба пісаць Мінск/Минск у пачатку у прэамбуле артыкула, а іншыя назвы дзесьці ўнізе. Таксама пытаньне з летувіскімі назвамі, якія невядома чаму сідзяць у перанакіраваньнях (той жа Друскінінкай, ці яшчэ што) - як артыкул зваць? Друскенікі, Друскінінкай? Вельмі сьлізкія пункты. Wizardist г 22:08, 13 лютага 2010 (UTC)

Чаму, Вы усё слушна зразумелі. Пытаньне наконт Беларусі вынесена асобным пунктам. Спадарове, вызначайцеся. :-) Я па гэтым пункце (аб Беларусі) з маральна-этычных падставаў галасаваць ня буду... Пытаньне, кшталту таго, якую назву (Друскенікі/Друзгенікі ці Друскінінкай) гэты праект правіла наогул не закранае. Калі хочаце, распрацуйце свой праект наконт назвавў артыкулаў. Гэта розныя пытаньні. --Vasyl` Babych 22:40, 13 лютага 2010 (UTC)
Тут зблытаныя дзьве рэчы: беларуская назва і назвы на іншых мовах. Гэтая прапанова прызначаная рэглямэнтаваць толькі варыянты назваў населеных пунктаў на іншых мовах, але беларускай мовы яно ня тычыцца: для яе справа выключна выкарыстаньня назвы населенага пункту ў тарашкевіцы. У выніку прыняцьця такога правіла назвы будуць выглядаць кштатлу «Менск (па-расейску: Минск)», «Койданава (па расейску: Дзержинск)», «Друскенікі (па-летувіску: Druskenikai)», «Жэнэва (па-француску: Genève, па-нямецку: Genf, па-італьянску: Ginevra; па-рэтрараманску: Genevra)». —zedlik 22:26, 20 лютага 2010 (UTC)

Дадатковыя пытаньні:

Выбраць іншы адсотак ў 4-тым пункце прапановы правіла

рэдагаваць

У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне, пажадана і абґрунтаваньне, і падпісвайцеся. Варыянт ў 20 адсоткаў выбраны мною, бо такі адсотак выкарыстоўваецца ў Польшчы.

Дадаць ў прапанову правіла пункт, што яно не распаўсюджваецца на аб'екты ў Беларусі (То бок, каб не ўжываць расейскія назвы беларускіх аб'ектаў)

рэдагаваць

Падтрымліваю

рэдагаваць
  1. Падтрымліваю--Jim 07:24, 14 лютага 2010 (UTC)
  1. Супраць непасьлядоўнасьці і падвоеных стандартаў. --EugeneZelenko 15:06, 14 лютага 2010 (UTC)
  2. Супраць А таксама прапаную разабрацца з назвамі артыкулаў (напр., наўрад ці хто на вуліцы даведаецца, пра які Койданаў кажа суразмоўца, а пра Дзяржынск — калі ласка. Як і Друскенікі). Wizardist г 19:40, 17 лютага 2010 (UTC)

Іншае меркаваньне

рэдагаваць
  • Таксама супраць падвоеных стандартаў. Пакуль найлепшым варыянтам мне бачыцца асобная рэглямэнтацыя ўжываньня моваў паводле нацыянальных меншасьцяў (той пункт, дзе адсоткі), і гэта, здаецца, цалкам вычэрпвае тэму, з-за якой была спрэчка. Вырашэньне пытаньня зь дзяржаўнымі мовамі пакуль пакінуць убаку. —zedlik 00:48, 16 лютага 2010 (UTC)
Дык і галасуйце ў разьдзеле, «Супраць»! «Вам ніхто не замінае», як гаворыць Лукашэнка. :-) І які адсотак Вы падтрымліваеце? Прагаласуйце, бо інакш цяжка вызначыць, які варыянт суполка палічыць кампрамісным пры галасаваньні гэтага ў якасьці правіла! ;-)
P.S. Я ня супраць ніводнага варыянту, галоўнае, каб была пасьлядоўнасьць, а не як калісьці захацелася Ліцьвіну: Севастопаль, значыць, па-расейску, а Берасьце/Мазыр/Пінск/ па-ўкраінску нельга. Вось такога быць ня можа, на мае меркаваньне.
P.P.S. Наконт Беларусі: Я разумею тых, хто прагаласаваў "за" гэты пункт, і мо яшчэ прагаласуе. Але я згодны і з тым, што гэта непасьлядоўна. --Vasyl` Babych 19:33, 17 лютага 2010 (UTC)
Перапрашаю, што не галасаваў спачатку. Меркаваньне было, але не было магчымасьці ўсё ўважліва прычытаць, таму пакінуў галасаваньне на пазьней. Зараз прагаласую. Калі коратка, то, на маю думку, пасьлядоўнасьць важнейшая. —zedlik 22:13, 20 лютага 2010 (UTC)
Слушная ідэя зь дзьвума мовамі, але мяркую, трэба ўдакладніць крыху інакш: бывае, што заканадаўствам краіны прадугледжваецца, якая мова зьяўляецца першай дзяржаўнай. Дык яе
і трэ спачатку, а пасьля яе — усе іншыя. (ў альфабэтнай пасьлядоўнасьці)
Пра дыялекты слушна, толькі трэба, каб была нейкая крыніца на назву, а не «я так чуў»! :-)
Паспрабую усё ўлічыць пры галасаваньні ў якасьці правіла. --Vasyl` Babych 12:30, 21 лютага 2010 (UTC)
Дзякуй. Так, калі ёсьць афіцыйнае разьмежаваньне, якая мова зьяўляецца першай, то сапраўды ў такой пасьлядоўнасьці і варта падаваць, тут абсалютна згодны. З дыялектам — вядома, умова існаваньня крыніцы абавязковая. Але тут таксама пытаньне ў існаваньні самога дыялекту, бо ў першую чаргу я меў на ўвазе такія выпадкі, як напрыклад, de:Zürich зь ягонай цюрысканямецкай назвай Züri, але ніяк не размоўныя назвы беларускіх вёсак :) —zedlik 18:32, 21 лютага 2010 (UTC)

Прапанова падтрымана. Пытаньне наконт Беларусі будзе пакінута пры галасаваньні, бо ёсьць голас «супраць». --Vasyl` Babych 22:38, 7 сакавіка 2010 (UTC)