Вікто́р Бетанкур Руіс (па-гішпанску: Víctor Stenio Betancourt Ruiz[1]; 7 ліпеня 1966, Эквадор — 28 кастрычніка 2008, Масква) — рымска-каталіцкі дзеяч, езуіт.

Віктор Бэтанкур
Дзейнасьцьклірык
Нарадзіўся7 ліпеня 1966(1966-07-07)
Памёр28 кастрычніка 2008(2008-10-28) (42 гады)

Уступіў у Таварыства Езуса 14 верасьня 1984. Навучаўся ў Аргентыне і Нямеччыне. Абараніў доктарскую дысэртацыю ў Папскім Грыгарыянскім Унівэрсытэце ў Рыме. З 2001 працаваў у Расеі. Займаўся падрыхтоўкай кандыдатаў у Таварыства Езуса, а з 2008 выконваў функцыі прадстаўніка заснавальніка пры Інстытуце філязофіі, тэалёгіі і гісторыі сьв. Тамашы ў Маскве. Акрамя таго, аказваў актыўную пастырскую дапамогу ў касьцёле сьвятога Людовіка Францускага ў Маскве. 28 кастрычніка 2008 быў забіты разам з сьвятаром Отам Мэсмэрам.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць