Ві́ка Трэ́нас (сапр.: Вікторыя Ляйкоўская; нарадзілася 7 сьнежня 1984 году, Менск) — беларуская паэтка, літаратурны крытык, публіцыст, рэдактар-карэктар, перакладчык, арт-мэнэджар[1][2]. Піша на беларускай і расейскай мовах.

Віка Трэнас
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Вікторыя Аляксандраўна Ляйкоўская
Псэўданімы Вікторыя Аляксандрава; ВТ і іншыя
Нарадзілася 7 сьнежня 1984 (39 гадоў)
Менск, БССР
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца, паэтка, эсэістка, літаратурны рэдактар, журналістка
Мовы беларуская, расейская
Дэбют «Наша ніва», 2000
Узнагароды
Творы на сайце Kamunikat.org

Біяграфія

рэдагаваць

Скончыла філялягічны факультэт БДУ (2007), вывучала філязофію і літаратуру ў Беларускім калегіюме (2002—2005). Працавала рэдактарам аддзелу паэзіі часопіса «Маладосць». Была літаратурным аглядальнікам інтэрнэт-выданьня «Новая Эўропа», супрацоўнічала з часопісамі «Паміж», «pARTisan», «Тэксты».

Зь вершамі, эсэістыкай, літаратурнай крытыкай выступае ў пэрыёдыцы з 2000 году («Наша Ніва»). Аўтар лірыкі да песьні «Pustoje Śviatło» гурту «Glofira» са складанкі «Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New». Творы перакладаліся на расейскую, нямецкую, баўгарскую, польскую, літоўскую, швэдзкую й францускую мовы.

Бібліяграфія

рэдагаваць
  • «Цуд канфіскаванага дзяцінства» (Менск: Логвінаў, 2005) — зборнік вершаў.
  • «Экзыстэнцыйны пэйзаж» (Менск: Галіяфы, 2008) — зборнік вершаў.
  1. ^ Голубая свинья для поэтессы (рас.). Velvet.by (2011-04-19). Праверана 2019-08-03 г. Архіўная копія ад 2019-08-03 г.
  2. ^ Марина Шкиленок. (2011-09-26) Музыка і словы: новы погляд на звыклыя з’явы (бел.). TUT.BYПраверана 2019-08-03 г. Архіўная копія ад 2019-08-03 г.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Віка Трэнассховішча мультымэдыйных матэрыялаў