Візма Бэлшавіца
Візма Бэлшавіца (па-латыску: Vizma Belševica, пасьляшлюбнае прозьвішча Элсбэрга — Elsberga; 30 траўня 1931, Рыга — 6 жніўня 2005, тамсама) — латыская паэтка, празаік, драматург, кінасцэнарыстка, перакладчыца. Неаднаразова намінавалася на Нобэлеўскую прэмію. Аўтарка паэмы «Нататкі Індрыка Латыша на палях Лівонскай хронікі» (1971), зборнікаў паэзіі «Цяпло зямлі» (1959), «Мора палае» (1966), «Гадавыя кольцы» (1969), «Красавіцкі дождж» (1978), «Клубок матаецца» (1981), «Пара жаўталісьця» (1987), зборнік апавяданьняў «Аповеды з Кікурагса» (1965), «Няшчасьце ў доме» (1979), «Разьбітае сэрца на Дошцы гонару» (1997), кнігі аўтабіяграфічнай прозы «Біле» (1995) і іншых твораў.
Візма Бэлшавіца | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 30 траўня 1931[1][2] Рыга, Латвія[2] |
Памерла | 6 жніўня 2005[1][2] (74 гады) Рыга, Латвія[2] |
Пахаваная | могілкі Райніса |
Дзеці | Клаўс Элсбергс і Jānis Elsbergs[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэтка, пісьменьніца, перакладніца і драматург |
Мова | латыская мова[1] |
Узнагароды |
Беларускія перакладыРэдагаваць
Найлепшыя вершы Бэлшавіцы пераклаў на беларускую мову Васіль Сёмуха.
- Бэлшавіца В. Белы алень: Лірыка / Перакл. В. Сёмухі, прадм. І. Чаклы. Мн., 1985.
- Выбраная лірыка / Візма Бэлшавіца. — Мінск : Зміцер Колас, 2018. — 102, [1] с. — («Паэты планеты»).
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б в Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ а б в г Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #12037529X // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
ЛітаратураРэдагаваць
- Kubulin̦a A. Vizma Belševica: monogrāfija. — Rīga: Preses nams, 1997;
- Dvīņu zīmē: Vizmas Belševicas nozīme latviešu literatūrā un vēsturē: konferences materiāli / Margita Gūtmane, ed. — Rīga: Karogs, 2007.