Віды пад пагрозай выміраньня

Ві́ды пад пагро́зай выміра́ньня — біялягічныя віды, які знаходзяцца пад пагрозаю выміраньня праз сваю малую колькасьць альбо пэўныя чыньнікі навакольнага асяродзьдзя. Віды пад пагрозай выміраньня ёсьць звычайным таксанамічны відам, але можа быць і іншай эвалюцыйна значымай адзінкай, напрыклад падвідам. Міжнародны зьвяз аховы прыроды (МЗАП) вызначае адсотак відаў пад пагрозай выміраньня прыблізна ў 40% ад усіх арганізмаў, абапіраючыся на рознаманэнтнасьць відаў, вядомых да 2006 году[1] (МЗАП зьбірае зьвесткі пра ўсе віды, схільныя да пагрозы выміраньня ў той ці іншай ступені).

Сыбірскі тыгр, падвід тыгра. Тыгр — выміраючая жывёла, а сыбірскі тыгр знаходзіцца пад крытычнай пагрозай.

Раней пра гэта людзі практычна не турбаваліся, забіваючы столькі жывёлаў, колькі трэба было для ежы ці шкуры. З разрастаньнем насельніцтва і гандлю колькасьць узрастала, што часьцяком прыводзіла да выміраньня некаторых відаў. Толькі да сярэдзіны XVI стагодзьдзя людзі сталі турбавацца аб тым, што часам паляўнічыя ўгодзьдзі пустуюць, і менавіта тады пачалі ўводзіцца першыя абмежаваньні на паляваньне. Аднак гэткая забарона мае іншую мэту — працяг паляваньня пасьля аднаўленьня колькасьці зьвера. А першыя ж забароны, якія забараняюць паляваньне і іншае вынішчэньне жывёлаў, нарадзіліся зусім не раней канчатку XIX стагодзьдзя, калі нават у самой Эўропе пачалі зьнікаць некаторыя віды, то бок амаль вымерлі зубры, яшчэ ў 1627 годзе зьнік тур, і зьнікаў тарпан, які вымер у 1918 годзе.

У многіх краінах існуюць законы, якія забясьпечваюць абарону гэтых відах: напрыклад, забарона на паляваньне, абмежаваньне асваеньня земляў або стварэньне запаведнікаў. Фактычна толькі нешматлікія віды, схільныя да пагрозы выміраньня, атрымліваюць юрыдычную абарону. Большасьць відаў выміраюць альбо патэнцыйна вымруць, гэтак і не атрымаўшы водгуку ў грамадзтве.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Віды пад пагрозай выміраньнясховішча мультымэдыйных матэрыялаў