Грамадзянскі рух «Відсіч» (па-беларуску: адпор) — украінскі грамадзянскі рух, які ўзьнік як рэакцыя на рэжым Віктара Януковіча і на зьвязаныя зь ім антыўкраінскія й сацыяльна-эканамічныя дэградацыйныя тэндэнцыі.

Лягатып

Агульная характарыстыка

рэдагаваць

Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году, на якіх перамог Віктар Януковіч, патрыёты і неабыякавыя грамадзяне, якія раней бралі ўдзел у пратэсных кампаніях, вырашылі сабрацца і абмеркаваць грамадзка-палітычную сытуацыю, што была склалася ва Ўкраіне, і магчымыя наступствы й небясьпекі ад новапрыбылай улады. На сход былі таксама запрошаныя сябры, знаёмыя, ўдзельнікі розных арганізацыяў.

Сустрэча была прызначана на 20 лютага 2010 году. Гэтая дата лічыцца днём заснаваньня «Відсічы», паколькі на сходзе было прынята рашэньне арганізавацца для далейшай дзейнасьці, былі акрэсьленыя некаторыя прынцыпы й кірункі актыўнасьці будучага руху.

У стварэньні «Відсічы» прымалі ўдзел як удзельнікі папярэдніх рухаў супраціву (Рэвалюцыі на граніце, руху «Украіна бяз Кучмы», Грамадзянскага камітэту «За праўду!», Грамадзянскай кампаніі «Пара!» ды інш.), так і проста сьвядомыя грамадзяне.

Прынцыпы руху

рэдагаваць
  1. Негвалтоўнасьць. Негвалтоўны супраціў выкарыстоўваецца як найбольш эфэктыўны мэтад барадзьбы (ня блытаць з пацыфізмам).
  2. Неерархічнасьць і ратацыя. Адсутнасьць фармальных лідэраў — кожная акцыя ці кампанія мае сваіх каардынатараў, але рух у цэлым ня мае адзінага лідэра, які б выдаваў указаньні зьверху, усе рашэньні прымаюцца падчас абмеркаваньня паміж актывістамі. Мясцовыя суполкі зьяўляюцца раўназначнымі й камунікуюць гарызантальна.
  3. Адкрытасьць. У Відсічы практычна няма тайнаў ад зьнешная сьвету. Некаторую інфармацыю «Відсіч» ахоўвае ад распаўсюду — такую, як паролі ці асабістую інфармацыю актывістаў. Але інфармацыя, якая датычыцца пазыцыяў і дзейнасьці адкрытая для ўсіх.
  4. Надпартыйнасьць і надідэалягічнасьць. Грамадзянскі рух «Відсіч» не працуе ні на адну палітычную сілу. Сябры партыяў могуць быць актывістамі Відсічы, але ў руху яны не павінны адстойваць інтарэсы сваіх партыяў. Актывісты могуць мець разнастайныя погляды, але ў руху іх абьядноўвае агульная мэта.
  5. Прынцып кансэнсусу палягае ў тым, што прымаецца такое рашэньне, зь якім пагаджаюцца ўсе.
  6. Ахвярнасьць. Ніхто ня можа атрымаць дывідэнтаў ад удзелу ў Відсічы, акрамя задавальненьня ад зробленай справы. Але ўсе актывісты Відсічы павінны нечым ахвяраваць дзеля агульнай справы (часам, высілкамі, сродкамі і г. д.)
  7. Копілэфт — кожны робіць тое, што ён (яна) готовы рабіць, не патрабуючы нічога для сябе. Усё, што робіць актывіст у Відсічы, перастае быць яго ўласным і становіцца здабыткам Відсічы і агульначалавечай цывілізацыі.

Акцыі і пратэсныя кампаніі

рэдагаваць

З сакавіка 2010 Грамадзянскі рух «Відсіч» быў удзельнікам сотняў мерапрыемстваў (пераважна вулічных акцыяў, а таксама папераджальных страйкаў, сідзячых пратэстаў, слуханьняў, круглых сталоў) у многіх гарадох Украіны, праведзеных як самастойна, так і ў супрацоўніцтве зь іншымі арганізацыямі. Сярод іх: «АнтиТабачна кампанія» — акцыі за абарону ўкраінскай адукацыі ад новаўвядзеньняў новага міністра адукацыі й навукі (потым — міністра адукацыі й навукі, моладзі й турызму) Дмытра Табачніка, які адзначыўся ўкраінафобскімі шавіністычнымі і ксэнафобскімі выказваньнямі. Кампанія «Не паліцэйскай дзяржаве» — за непрадузятае расьсьледаваньне і адпаведнае пакараньне вінаватых па справе сьмерці студэнта Ігара Індыла і па іншых справах, што набылі розгалас, ды супраць міліцэйскага самаўпраўства ўвогуле. Кампаніі супраць прыняцьця законапраекту № 2450 (які істотна абмяжоўвае свабоды мірных сходаў) ды «За мірны пратэст». Таксама праводзіліся акцыі салідарнасьці зь беларусамі й расейцамі, якія змагаюцца за права мірна зьбірацца ў сваіх краінах.

Фота з акцый

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць