Кансэнсус
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Кансэнсус (ад лац. consensus — «згода») — спосаб прыняцьця рашэньняў на аснове агульнай згоды пры адсутнасьці прынцыповых пярэчаньняў у большасьці зацікаўленых асобаў, прыняцьце рашэньня ці тэксту дагавора на міжнародных канфэрэнцыях і ў міжнародных арганізацыях на аснове агульнай згоды ўдзельнікаў без правядзеньня фармальнага галасаваньня, калі супраць яго не выступае ніводны з удзельнікаў гэтага форуму. Кансэнсус прымяняецца таксама як сродак забесьпячэньня адзінства пазыцыяў дзяржавы да правядзеньня галасаваньня па абмяркоўвальных пытаньнях, якое ў гэтым выпадку адтэрміноўваецца на час працэсу галасаваньня. Тэрмін выкарыстоўваецца ў агульным значэньні, а таксама як тэрмін палітычны ці юрыдычны. У шырокім сэнсе слова агульная згода пры адсутнасьці пярэчаньняў па істотным пытаньням.