Вівальдзі (агляднік)

азіральнік Сеціва

«Вівальдзі» (анг. Vivaldi) — дармовы сеціўны агляднік, створаны кампаніяй «Вівальдзі Тэкноладжыз», заснаванай былым кіраўніком і стваральнікам «Опэра Софтўэр» Ёнам Стэфэнсанам фон Тэчнэрам[1].

«Вівальдзі»
Распрацоўка Вівальдзі Тэкноладжыз
Апошняя вэрсія [+/−]
АС Ўіндоўз, ОС Х, Лінукс
Тып Ўэб-агляднік
Ліцэнзія Прапрыетарная дармовая з кампанэнтамі адкрытага крынічніку
Афіцыйная старонка vivaldi.com

Аглядальнік скіраваны на аматараў сеціўных тэхналёгіяў, карыстачоў, якім патрэбны больш, чым проста агляднік, і карыстачоў папярэдніх вэрсіяў аглядніка «Опэра», раззлаваных пераходам аглядніка «Опэра» з рухавіка «Прэста» на «Блінк», пазбавіўшым яго шматлікіх распаўсюджаных асаблівасьцяў[2]. «Вівальдзі» мае мэтай аднавіць старыя, распаўсюджаныя функцыі й асаблівасьці «Опэра 12», дадаючы новыя. Агляднік абнаўляюць штотыднёва. «Вівальдзі» здолеў павялічыць распаўсюджанасьць з моманту запуску першай праверачнай вэрсіі 27 студзеня 2015 году[3].

«Вівальдзі» пачаў дзейнасьць у якасьці віртуальнай супольнасьці, замяніўшай «Маю Опэру», якую «Опэра Софтўэр» зачыніла ў сакавіку 2014.[4] Гэтае рашэньне раззлавала Ёна Стэфэнсана фон Тэчнэра, які меркаваў, што гэтая суполка дапамагла зрабіць агляднік «Опэра» тым, чым ён быў. Тэчнэр запусьціў «Вівальдзі Суполку» — віртуальную супольнасьць, накіраваную на забесьпяченьне зарэгістраваных карыстачоў дыскусійным сеціўным форумам, пляцоўкай для блогаў, і шматлікімі іншымі сеціўнымі службамі — каб замяніць зачыненую «Маю Опэру». Пазьней, 27 студзеня 2015 году, «Вівальдзі Тэкноладжыз» распачала выпрабаваньні першай тэхнічнай вэрсіі «Вівальдзі»[5].

Асабістасьці

рэдагаваць

«Вівальдзі» мае мінімалістычны інтэрфэйс з простымі шрыфтамі ды значкамі, і каляровую схему, якую можна зьмяніць суадносна з фонам і выглядам наведанай сеціўнай старонкі[6]. Агляднік таксама дазваляе карыстачам самастойна наладжваць зьнешні выгляд і разьмяшчэньне асобных элэмэнтаў[7]. «Вівальдзі» падтрымлівае групаваньне ўкладак і жэсты мышы.

Шэраг функцыяў, такіх як бакавая панэль, рэжым адлюстраваньня выяваў на сеціўнай старонцы, нататкі, візуальныя ўкладкі, кошык з зачыненымі ўкладкамі і шмат іньшых функцыяў былі перанесеныя з апошняй вэрсіі аглядніка «Опэра 12», зробленага на рухавіку «Прэста». Зьнешні выгляд аглядніка значна адрозьніваецца ад аглядніка «Опэра 12».

Беларускамоўны інтэрфэйс

рэдагаваць

Агляднік мае беларусізаваны інтэрфэйс (беларускі афіцыйны правапіс), аднак беларускі клясычны правапіс пакуль адсутнічае. Заўвагі да перакладу беларускамоўнага інтэрфэйсу: словы «cookies» і «cookie» не перакладзеныя як бірка ці маркёр.

Аўтаперакладнік старонак

рэдагаваць

Аўтаматычны перакладнік старонак у азіральніку «Вівальдзі» быў дадзены ў вэрсіі 4.0 (2312.24). У сьпісе моваў для перакладу старонак маецца беларуская мова (пакуль толькі афіцыйны правапіс).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць