Вёска Сьцяпанчыкава і яе жыхары
«Вёска Сьцяпанчыкава і яе жыхары» — аповесьць Фёдара Дастаеўскага.
Вёска Сьцяпанчыкава і яе жыхары | |
Село Степанчиково и его обитатели | |
Жанр: | аповесьць |
---|---|
Аўтар: | Фёдар Дастаеўскі |
Мова арыгіналу: | расейская |
Год напісаньня: | лета 1859 |
Публікацыя: | 1859 |
Папярэдні твор: | Нетачка Нязванава[d] і Uncle's Dream[d] |
Наступны твор: | Прыніжаныя і зьняважаныя |
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору |
Гісторыя стварэньня
рэдагавацьНад аповесьцю «Вёска Сьцяпанчыкава і яе жыхары» Дастаеўскі працаваў цягам двух гадоў; у 1859 годзе яна была надрукаваная на старонках «Отечественных записок» (том 127-ы, лістапад і сьнежань). Ужо ў 1860 годзе, безь зьмяненьняў, аповесьць была выданая асобнай кнігай.
Пачатак работы Фёдара Дастаеўскага над «Вёскай Сьцяпанчыкава» адносіцца да часу знаходжаньня пісьменьніка ў Сыбіры; аднак ён пісаў яе зь вялікім перапынкам, пад час якога працаваў над іншай аповесьцю — «Дзядзюшкін сон».
На сучасьнікаў «Вёска Сьцяпанчыкава» не аказала вялікага ўражаньня. Аднак пасьля сьмерці Дастаеўскага аповесьць стала вельмі папулярнай, а імя Фамы Фаміча Апіскіна зрабілася агульным.
Пэрсанажы
рэдагаваць- Палкоўнік Ягор Ільіч Растанеў
- Праскоўя Ільінічна, сястра палкоўніка Ягора Ільіча Растанева
- Дзеці палкоўніка Ягора Ільіча Растанева: Ілюша і Сашэнька
- Студэнт Сяргей Аляксандравіч, пляменьнік палкоўніка Ягора Ільіча Растанева
- Генэральша Агаф’я Цімафееўна Крахоткіна, маці палкоўніка Ягора Ільіча Растанева
- Фама Фаміч Апіскін, прыжывалка і дэспат
- Настачка, пакаёўка
- Яўграф Ларыёныч Ежэвікін, бацька пакаёўкі Настачкі
- Дзяўчына Пэрэпэліцына
- Поль Абноскін з матулей
- Іван Іванавіч Мізынчыкаў, траюрадны брат Сяргея Аляксандравіча