Вячаслаў Качанаў
Вячаслаў Георгіевіч Качанаў (нар. 31 ліпеня 1963 году ў Менску) — беларускі дыплямат.
Вячаслаў Качанаў | |
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Баўгарыя | |
---|---|
16 траўня 2006 — 12 красавіка 2013 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі, Міхаіл Мясьніковіч |
Папярэднік: | Аляксандар Пятроў |
Наступнік: | Уладзімер Варанковіч |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
31 ліпеня 1963 (61 год) Менск |
Адукацыя: |
У 1985 году скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, ў 1988 асьпірантуру тамака. Да 1994 году выкладаў на БДУ паліталёгію.
На дыпляматычнай службе з 1994 году. З 1997 да 1999 году быў начальнікам дэпартамэнту інфармацыі ў Міністэрстве замежных справаў і чальцом калегіюму міністэрства. З 1999 да 2002 году быў дарадцам-пасланцам у амбасадзе Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Баўгарыя[1]. З 2003 да 2006 году працаваў начальнікам дэпартамэнту вонкавай палітыкі ў Адміністрацыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.
16 траўня 2006 году быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Баўгарыя [2]. 15 красавіка 2011 году стаў дадаткова амбасадарам у Грэцкай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве[3]. 12 красавіка 2013 году стаў адстаўлены з абодвух гэтых пасадаў[4].
З 2018 па 2023[5] год — Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Эстонскай Рэспубліцы.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 21 октября 2002 г. №1449 «Об освобождении В. Г. Качанова от должности советника-посланника Посольства Республики Беларусь в Республике Болгария»(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 16 мая 2006 г. №321 «О назначении В. Г. Качанова Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Республике Болгарии» (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 15 апреля 2011 г. № 153 «О назначении В. Г. Качанова»(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 12 апреля 2013 г. № 182 «Об освобождении от должности В. Г. Качанова»(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь 19 октября 2023 г. № 329