Вячаслаў Бартлоў
Вячаслаў Бартлоў - беларускі дызайнэр.
Вячаслаў Эдуардавіч Бартлоў | |
![]() Беларускі дызайнэр | |
Дата нараджэньня | 19 лютага 1948 (72 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | Асіповічы, Беларусь |
Адукацыя | Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут |
Занятак | дызайн асяродзьдзя, графічны дызайн |
Працы | Абсталяваньне станцыі мэтро "Інстытут Культуры" |
Пад уплывам | І. Я. Герасіменка, А. В. Чарнышоў |
БіяграфіяРэдагаваць
Нарадзіўся 19 лютага 1948 у горадзе Асіповічы Магілёўскай вобласьці, Беларусь. У 1975 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Навучаўся ў І. Я. Герасіменкі, А. В. Чарнышова, Л. І. Талбузіна, П. А. Семчанкі, В. І. Каламійца. З 1977 удзельнічае ў рэспубліканскіх выставах плякату. Сябра Беларускага саюзу дызайнэраў з 1987.
Асноўныя працыРэдагаваць
Сыстэмы малых архітэктурных формаў для гарадзкога асяродзьдзя Менску.
Абсталяваньне станцыі мэтро "Інстытут Культуры" (у суаўт.).
Эмблемы і рэклямна-інфармацыйная прадукцыя для чэмпіянатаў сьвету і Эўропы па розных відах спорту.
КрыніцыРэдагаваць
Даведнік "Беларускі саюз дызайнераў", Менск, 1998.