Вясьнянка (рака)
рака ў Беларусі
Вясьня́нка, Вясьнінка — рака ў Лагойскім і Менскім раёнах Беларусі, у вадазборы ракі Ўсяжы (басэйн Дняпра). Даўжыня 12,5 км. Пачынаецца за 1 км на ўсход ад вёскі Рэбрышча Лагойскага раёну, упадае ў вадасховішча Астрашыцкі Гарадок на захадзе ад вёскі Навасёлкі Менскага раёну. Рэчышча ад вёскі Мятлічына Лагойскага раёну да вёскі Брадок Менскага раёну на працягу 3 км каналізаванае. Берагі пад сельгасугодзьдзямі.
Вясьнянка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Рэбрышча |
Вусьце | Усяжа |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Лагойскі раён і Менскі раён |
Даўжыня | 12,5 км |
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 117