Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня

Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьняпарлямэнт Рэспублікі Беларусь, які быў абраны ў 1990 годзе як Вярхоўны Савет БССР 12-га скліканьня. Пасьля абвяшчэньня незалежнасьці стаў нацыянальным парлямэнтам Беларусі. Вярхоўны Савет прыняў Дэклярацыю аб незалежнасьці Беларусі 27 ліпеня 1990 году.

Выбары ў Вярхоўны Савет адбыліся 4 сакавіка 1990 году. Паводле вынікаў выбараў, у парлямэнт былі абраныя 360 народных дэпутатаў. Упершыню ў Вярхоўны Савет прайшлі апазыцыйныя дэпутаты. У выніку была ўтвораная апазыцыйная фракцыя БНФ з 26 дэпутатаў. Разам з вылучэнцамі ад грамадзкіх арганізацыяў агульная колькасьць парлямэнтарыяў склала 328 чалавек[1].

Наступнікам Вярхоўнага Савета 12-га скліканьня стаў новаабраны Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня, які распачаў сваю працу 9 студзеня 1996 году.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  • Палітычная гісторыя незалежнай Беларусі / Пад рэд. Валера Булгакава. Вільня, Інстытут Беларусістыкі. — 2006. — 744 с.