Парлямэнцкія выбары ў Беларусі 1990 году

Парлямэнцкія выбары ў Беларусі 1990 году адбыліся 4 сакавіка 1990 году. Па выніках выбараў быў абраны Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня. На 310 дэпутацкіх мандатаў прэтэндавалі 1427 чалавек. Яшчэ 50 дэпутатаў прызначаліся ад арганізацыяў вэтэранаў і інвалідаў. У выніку было абрана 328 народных дэпутатаў[1].

Па выніках выбараў была ўтвораная апазыцыйная фракцыя БНФ з 26 дэпутатаў.

Літаратура

рэдагаваць
  • Палітычная гісторыя незалежнай Беларусі / Пад рэд. Валера Булгакава. Вільня, Інстытут Беларусістыкі. — 2006. — 744 с.