Вялікі Зымбабвэ — каменныя руіны старажытнага паўднёваафрыканскага гораду, разьмешчанага ў дзяржаве Зымбабвэ.

Руіны Вялікага Зымбабвэ

Вялікі Зымбабвэ, як лічыцца, быў галоўнай сьвятыняй і культавым цэнтрам продкаў шона (народ групы банту). Горад быў заснаваны каля. 1130 г. н. э. і існаваў на працягу двух-трох стагодзьдзяў. У старажытнасьці гэта быў цэнтр дзяржавы Монаматапа, таксама вядомай як дзяржава Вялікага Зымбабвэ, Муене Мутапа або Мунхумутапа. Гэтая імпэрыя кіравала тэрыторыяй, у цяперашні час разьмешчанай у межах сучаснай дзяржавы Зымбабвэ (якое бярэ сваю назву ад гэтага горада) і Мазамбіка. Яны гандлявалі з астатнім сьветам праз парты, такія як Софа на поўдні дэльты ракі Замбезі. Горад быў падзелены на два раёны. Асноўная частка жыхароў (іх было ня менш за дзесяць тысяч чалавек) туліліся ў саламяных хацінах, знатныя людзі сяліліся ў адмыслова агароджанага раёнах горада. Большая частка архітэктурных збудаваньняў — каменныя вежы, маналітаў і алтароў — была прызначана для малітваў. Слова «Зымбабвэ» акрамя асноўнага значэньня — «каменныя дамы», мае і дадатковае — «дамы пакланеньня». У асноўным тут маліліся багам, «адказным» за дождж, а значыць, за багаты ўраджай. Галоўным богам мясцовага племені быў творца — Мвары. Племя мбірэ пакланялася таксама мбандора — духам кіруючых дынастый. У Вялікім Зымбабвэ шоны жылі да пачатку XIX ст.

Цікавыя зьвесткі

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Вялікі Зымбабвэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў