Вялікая Сівуля

гара ва ўкраінскіх Карпатах

Вялікая Сівуля ці Сівая Гара (па-ўкраінску: Вели́ка Сиву́ля (Сива Гора)) — гара ва ўкраінскіх Карпатах. Адна з вяршыняў Сівульскага горнага сьцягу, самая высокая гара масіву Гарганы. Разьмешчана ў Івана-Франкоўскай вобласьці на водападзеле вярхоўяў рэк Лімніцы і Быстрыцы Салатвінскай.

Вялікая Сівуля
Вялікая Сівуля – найвышэйшая вяршыня Гарганаў
Найвышэйшы пункт
1836,6 м
Вышыня 1836,6 м н. у. м.
Адносная вышыня 776 м н. у. м.
Геаграфія
Месцазнаходжаньне Івана-Франкоўская вобласьць
Краіна Украіна
Горная сыстэма Украінскія Карпаты
Вялікая Сівуля на мапе Ўкраіны
Вялікая Сівуля
Вялікая Сівуля
Вялікая Сівуля

Вышыня — 1836 мэтраў. Складаецца з шэрага пяшчаніка. Пакрытая каменнымі россыпамі і асыпкамі пяшчанікавых абломкаў памерам да 3 м, што спрыяе распаўсюду абвальна-асіных працэсаў, асабліва ў месцах зьнішчэння дрэў і кустоў. «Каменныя рэкі» апускаюцца схіламі да вышыні 1400 м і ніжэй. Расьліннасьць да вышыні 1400—1600 м прадстаўлена хвоевымі лясамі, вышэй — крывалесьсе з хвоі горнай (жэрапа). Адкрытыя каменныя россыпы пакрытыя лішайнікамі і мохамі.

На паўночны захад ад Сівулі разьмешчана гара Ігравец (1804 м), на паўднёвым захадзе і захадзе — горны сьцяг Гарган з вяршыняй Канец Гаргану (1611 м), на паўднёвы ўсход — горны сьцяг Нэгрова-Баярын з вяршынямі Нэгрова (1604 м) і Баярын (Караткан) (1679 м).

Бліжэйшыя населеныя пункты: Асмалода, Старая Гута, Быстрыца.

Паходжаньне назвы

рэдагаваць

Назва вяршыні паказвае на колер гары, пакрытай камянямі, пасівелымі ад лішайнікаў. Скарочаная назва ад Сівая Гара. Паводле легенды, назва гары пайшла ад таго, што тут знайшлі пасівелую ад страху і няволі дзяўчыну-каралеўну незвычайнай прыгажосьці, якую схапілі татарскія ардынцы і доўга трымалі ў няволі высока ў гарах і якая, дзякуючы гарачым малітвам да Бога, здолела вырвацца з лапаў сьмерці і выжыць на схілах Сівулі.

Краявід з верхавіны гары

рэдагаваць
Краявід з вяршыні Вяликай Сівулі[2]

Літаратура

рэдагаваць
  • Гара Сівуля
  • Географічна енциклопедія України : [у 3 т.] / редкол.: О. М. Маринич (відповід. ред.) та ін. — К., 1989—1993. — 33 000 екз. — ISBN 5-88500-015-8.
  • Енциклопедія українознавства : Словникова частина : [в 11 т.] / Наукове товариство імені Шевченка; гол. ред. проф., д-р Володимир Кубійович. — Париж — Нью-Йорк : Молоде життя, 1955—1995. — ISBN 5-7707-4049-3.