Вышэйшыя навучальныя ўстановы Польшчы
Назвы навучальных установаў
рэдагавацьПаводле польскага Закону аб вышэйшай адукацыі ад 27 ліпеня 2005 году, вышэйшыя навучальныя ўстановы Польшчы маюць права ўжываць у сваіх назвах наступныя выразы ў залежнасьці ад іхных паўнамоцтваў:
- унівэрсытэт — калі ўстанова мае права надаваньня ступені доктара навук у прынамсі 12 дысцыплінах, у тым ліку ня менш, чым у дзьвюх дысцыплінах у кожнай з наступных галінаў навук:
- гуманітарных навуках;
- грамадзкіх альбо тэалягічных навуках;
- матэматычных навуках;
- фізычных альбо тэхнічных навуках;
- прыродазнаўчых навуках;
- юрыдычных альбо эканамічных навуках;
- тэхнічны ўнівэрсытэт — калі ўстанова мае права надаваньня ступені доктара навук у прынамсі 12 дысцыплінах, у тым ліку 8 зь якіх належаць да тэхнічных навук;
- словазлучэньне унівэрсытэт з далучаным да яго прыметнікам, які вызначае ягоны профіль — калі ўстанова мае права надаваньня ступені доктара навук у прынамсі 6 дысцыплінах, у тым ліку найменей 4 зь якіх знаходзяцца ў межах профілю навучальнай установы;
- палітэхніка — калі ўстанова мае права надаваньня ступені доктара навук у прынамсі 6 дысцыплінах, у тым ліку найменей 4 зь якіх належаць да тэхнічных навук;
- акадэмія — калі ўстанова мае права надаваць ступень доктара навук у прынамсі 2 дысцыплінах.