Найвышэйшая ліга чэмпіянату Латвіі па футболе
найвышэйшы дывізіён чэмпіянату Латвіі па футболе
(Перанакіравана з «Вышэйшая ліга чэмпіянату Латвіі па футболе»)
Найвышэйшая ліга — найвышэйшы дывізіён сыстэмы футбольных лігаў Латвіі. У спаборніцтве ўдзельнічаюць 10 клюбаў. Пасьля кожнага сэзону клюб, які заняў апошняе месца, пераводзяцца ў першую лігу, а яго месца займае наймацнейшая каманда першага дывізіёну. Дзейным чэмпіёнам зьяўляецца клюб «Рыская футбольная школа».
Найвышэйшая ліга чэмпіянату Латвіі па футболе | |
Краіна | Латвія |
---|---|
Канфэдэрацыя | УЭФА |
Заснаваная | 1991 |
Колькасьць камандаў | 10 |
Вылет у | Першая ліга |
Узровень ў пірамідзе | Узровень 1 |
Хатнія кубкі | Кубак Латвіі, Супэркубак Латвіі |
Міжнародныя кубкі | Ліга чэмпіёнаў, Ліга канфэрэнцыяў |
Дзейны чэмпіён | РФШ — 3-і тытул (2024) |
Найбольш пасьпяховы клюб | Сконта — 15 тытулаў |
Сэзон 2024 году |
Чэмпіёны
рэдагаваць- Сконта Рыга — 15 тытулаў
- Вэнтсьпілс — 6
- Ліепая, Рыга, Рыская футбольная школа — 3
- Спартакс Юрмала — 2
- Даўгава Дзьвінск, Валміера — 1