Валміера (футбольны клюб)

латвійскі футбольны клюб

«Валміера» (па-латыску: Valmiera) — латвійскі футбольны клюб з гораду Валміеры. Заснаваны ў 1996 годзе. Атрымаўшы перамогу ў розыгрышы Першай лігі 2017 году, «Валміера» атрымала права на вяртаньне ў Найвышэйшую лігу, дзе клюб адсутнічаў 14 гадоў. У 2022 годзе каманда здабыла перамогу ў чэмпіянаце краіны ўпершыню ў сваёй гісторыі.

Валміера
Поўная назва Futbola klubs Valmiera
Заснаваны 1996
Горад Валміера, Латвія
Стадыён Стадыён імя Яніса Даліньша
Умяшчальнасьць: 2000
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Найвышэйшая ліга
 · 2023 4 месца
valmierafc.com (лат.)

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць