Выстава ў Дэрбі (1839)
Выстава ў Дэрбі 1839 году (па-ангельску: Derby Exhibition of 1839) — першая выстава ў Дэрбі, зладжаная ў гарадзкім Інстытуце мэханікі, які пазьней стаў вядомы як Альбэрт Хол. Выстава працягвала традыцыю арганізацыі Інстытутам вялікага шэрагу мерапрыемстваў, якая пачалася ў 1825 годзе і ўключала ў сябе лекцыі, канцэрты і паказы, дзе ставілася за мэту пашырэньне агульнага запасу ведаў сярод грамадзянаў Дэрбі[1].
Інтэр’ер Інстытуту мэханікі | |
анг.: Interior of the Mechanics’ Institute | |
Мастак | Сэм’юэл Рэйнэр |
---|---|
Год | 1839 |
Тып | Каляровы адбітак літаграфіі |
Месцазнаходжаньне | Музэй і мастацкая галерэя Дэрбі |
Яна пасьледвала за арганізаванай раней выставай Манчэстэрскага мэханічнага інстытуту ў 1825 годзе і была адной зь некалькіх, якая ладзіліся ў гэтым годзе ў ангельскіх прамысловых мястэчках і гарадах[2]. Дэрбская выстава аказала мацнейшы ўплыў і была адным з фактараў, якія спрычынілі заснаваньне Музэю і бібліятэкі ў 1878 годзе. Музэй і мастацкая галерэя Дэрбі цяпер ўтрымлівае шматлікія экспанаты з колішняй выставы. Яны ўяўляюць значную частку ўсёй калекцыі.
Выстава была зладжаная, каб заплаціць за лекцыйную залю, якая была надоечы далучаная да ваколіцаў Інстытуту мэханікі Дэрбі ў 1837 годзе ў Ўардўіку. Не зважаючы на тое, што гэтыя арганізацыі называліся мэханічнымі інстытуцыямі, яны фундаваліся і арганізоўваліся саноўнікамі, а не мэханікамі. Выстава прывабіла каля 96 000 чалавек, за што Дэрбскі інстытут быў пастаўлены на лепшую фінансавую аснову[3].
Выстава 1839 году зьяўляецца аб’ектам карціны Сэм’юэла Рэйнэра «Інтэр’ер Інстытуту мэханікі» (анг. Interior of the Mechanics’ Institute). Карціна паказвае галоўнае інстытуцкае памяшканьне — лекцыйную залю, якая апісвалася тагачаснымі наведвальнікамі ў «грэцкім стылі… з прыгожаю люстраю… і многімі каштоўнымі карцінамі». У інстытуцкім будынку былі выстаўленыя больш за адну тысячу экспанатаў, шмат зь якіх належалі філянтропу Джозэфу Страту[1]. Аб’екты выставы разьмяркоўваліся па розных катэгорыях: карціны Джозэфа Райта (Рамэо і Джульета бачныя леваруч на дальняй сьцяне), навуковыя прылады, скамянелыя выкапні і інш[4].
Ідэю такой выставы неўзабаве перанялі ейныя прыхільнікі ў прылеглых Лэстэры і Нотынггэме, дзе ў наступным годзе былі зладжаныя падобныя мерапрыемствы. Яны дазволілі сабе нават выпазычыць цягнік на новаадкрытай чыгунцы, каб узычыць наведвальнікам выставы чыгуначную экскурсію[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Sarah Allard; Nicola Rippon Goodey's Derby p.96. — Breedon Books, 2003. — С. 157. — ISBN 1 85983 379 9
- ^ Toshia Kusamitsu Great Exhibitions before 1851 // Hist Workshop J. — 1980. — В. 1. — № 9. — С. 70-89.
- ^ A.F. Chadwick The Derby Mechanics’ Institute 1825-1880 // The Vocational Aspect of Education. — 1975. — В. 68. — № XXVII. — С. 10-105.
- ^ Interior of the Mechanics' Institute, derby.gov.uk, accessed 4 June 2011.
- ^ Susan Barton The Mechanics Institutes: Pioneers of Leisure and Excursion Travel. Leicester.ac.uk. Праверана 4 June 2011 г.