Высра́нкі (па-польску: Wysranki) — геаграфічны аб’ект у Польшчы, ніжная частка аднаго з бакоў Жлебу пад Высранкі — адгалінаваньня Касцеліскай даліны ў Заходніх Татрах. У ёй знаходзіцца ўваход у даступную для турыстаў пячору Мрозна. Назва мае народнае паходжаньне. У XVIII — першай палове XIX стст. побач знаходзіліся мэталюргічныя заводы і домікі рабочых. Яны ня мелі туалетаў, таму месца, якім народ карыстаўся як прыбіральняй, назвалі Высранкамі. Было некалькі спробаў зьмяніць назву (напрыклад, на Вызранкі), але ў рэшце рэшт за мясцовасьцю засталася народная назва.