Выклік (фільм, 2008)

фільм ЗША 2008 року

«Вы́клік» (па-ангельску: Defiance) — фільм рэжысэра Эдварда Цьвіка. Фільм распавядае пра савецка-жыдоўскую партызанку на Заходняй Беларусі за часамі Другой сусьветнай вайны. Зьняты паводле кнігі Нэхамы Тэк «Defiance: The Bielski Partisans».

Выклік
Defiance
Жанр ваенны фільм[d][1][2], драматычны фільм і фільм паводле кнігі[d]
Рэжысэр Эдвард Цьвік
Сцэнарыст Клэйтан Фроман
Эдвард Цьвік
Прадусар Эдвард Цьвік
Пітэр Ян Бруге
У ролях Дэніэл Крэйг
Ліў Шрайбэр
Джэймі Бэл
Джордж Макай
Кампазытар Джэймз Ньютан Говард
Апэратар
Мантаж Міленя Федлер
Рафал Лістапад
Вытворчасьць Paramount Vantage
Распаўсюд Paramount Vantage[d] і Netflix
Дата выхаду 31 сьнежня 2008 (15 гадоў таму)
Працягласьць 137 хвілін
Краіна ЗША
Мова ангельская, расейская, нямецкая
Бюджэт 32 млн $
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

Распавядае пра братоў Бельскіх. Тыя пасьля забойства нацыстамі іх сям’і ствараюць у Налібоцкай пушчы партызанскі атрад, каб дапамагаць жыдам. На працягу фільму атрад павячлічваецца, мацнее, пераносіць нядолю вайны, будуе свае няпростыя адносіны зь мясцовымі жыхарамі й савецкімі партызанамі…

У фільме мясцовая паліцыя прадстаўлена выключна беларускаю, тысячны савецкі партызанскі атрад сьпявае, ідучы па лесе, «Купалінку» (дзякуючы настойваньню аднаго са студэнтаў ЭГУ «Купалінка» замяніла плянаваны раней «Черный ворон»)[3].

Здымкі адбываліся ў Летуве ў 2008 годзе. У масоўцы беларускіх партызанаў гралі студэнты ЭГУ.

Фільм зроблены ў тыпова галівудзкім выданьні — мала сапраўдных гістарычных фактаў, але больш прыдуманых сцэнарыстам[4][5]. З зоркамі-акторамі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць