Выбухі пад Белградам
Выбухі пад Белгарадам — падчас расейска-ўкраінскай вайны пад Белгарадам (на Слабажаншчыне) адбылося некалькі магутных выбухаў. 29 сакавіка 2022 году адбыўся пажар і выбухі на складзе боепрыпасаў у прыгарадзе, а 1 красавіка — ракетны ўдар з гелікаптэраў Мі-24 і пажар на нафтабазе ў горадзе.
1 красавіка губэрнатар Расеі Вячаслаў Гладкоў і неназваны амэрыканскі чыноўнік заявілі, што два ўкраінскія гелікаптэры Мі-24 атакавалі й падпалілі склад паліва ў Белгарадзе ў выніку нанясеньня паветранага ўдару на малой вышыні без страт.[1][2][3] Украіна не пацьвярджае й не абвяргае адказнасьць.[4] Сакратар РНБА Аляксей Данілаў абверг тое, што авіяўдар па Белгародзкай вобласьці нанесены Ўкраінай.[5][6]
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі не адказаў на пытаньне, ці атакавала Ўкраіна з дапамогай гелікаптэраў нафтабазу ў Белгарадзе, адзначыўшы, што ён не абмяркоўвае свае загады ў якасьці галоўнакамандуючага.[7] Гэта першы нібыта ўкраінскі авіяўдар па тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі з пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ў 2022 годзе.[8]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Ukraine attacks Russian oil depot as Mariupol awaits evacuations and Putin's troops abandon Chernobyl 1 April 2022 г. Праверана 2 April 2022 г.
- ^ Russia alleges Ukrainian helicopters struck Belgorod fuel depot 1 April 2022 г. Праверана 2 April 2022 г.
- ^ Ukrainian Attack Helicopters Just Slipped Into Russia And Blew Up A Fuel Depot. Forbes.
- ^ Fire breaks out at a Russian fuel depot near Ukrainian border (анг.)
- ^ Ukraine's top security official says Ukraine was not behind helicopter attack on Russian oil depot - Reuters. BNO News.
- ^ Ukraine denies it hit Russian oil storage facility (анг.)
- ^ Zelenskyy to Fox News: Ukraine 'will not accept any outcome' besides 'victory' (анг.) Праверана 2022-04-02 г.
- ^ Ukraine's Military Helicopters Strike Inside Russia—Local Official 1 April 2022 г. Праверана 2 April 2022 г.