Выбары губэрнатара Хабараўскага краю Расеі (2018)
Выбары губэрнатара Хабараўскага краю прайшлі ў Хабараўскам краі (Расея) ў верасьні 2018 году. Першы тур адбыўся 9 верасьня ў адзін дзень галасаваньня адначасна з выбарамі мэра Хабараўска[1]. Бо ніводны кандыдат не набраў абсалютнай большасьці галасоў, на 23 верасьня прызначаны другі тур[2]. У другім туры кандыдат ад ЛДПР Сяргей Фургал апярэдзіў дзейнага губэрнатара, кандыдата ад Адзіная Расея Вячаслава Шпорта, набраўшы 69,57 % галасоў выбарцаў[3].
Губэрнатар Хабараўскага краю абіраецца тэрмінам на 5 гадоў да 2023 году.