Выбарчы ўчастак[a], або Участак для галасаваньня[1] — часовае месца, для правядзеньня галасаваньня пад час рэфэрэндума, выбараў Прэзыдэнта, выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і мясцовых Саветаў дэпутатаў у Беларусі. Яны ствараюцца перад галасаваньнем і распускаюцца пасьля правядзеньня галасаваньня. Правядзеньне галасаваньня зьдзяйсьняе ўчастковая камісія.

Стварэньне рэдагаваць

Выбарчыя ўчасткі ствараюцца мясцовымі выканкамамі, а ў гарадзкіх раёнах — мясцовымі адміністрацыямі. Іх стварэньне ўзгадняецца з мясцоваю выбарчаю службаю — тэрытарыяльная камісія.

Выбарчы ўчастак павінен мець ад 20 да 3 000 выбаршчыкаў[2].

Месца для выбарчага ўчастку выбіраецца выканкамамі ў школах, ВНУ, санаторыях, бальніцах і іншых дзяржаўных установах[3].

Роспуск рэдагаваць

Пасьля правядзеньня галасаваньня выбарчыя ўчасткі замыкаюцца і праводзіцца лічэньне галасоў. Пасьля падвядзеньня вынікаў галасаваньня выбарчы ўчастак прыпыняе сваю дзейнасьць.

Глядзі таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Выбарчы кодэкс, арт. 17, 18
  2. ^ Выбарчы кодэкс, арт. 17, ч. 2
  3. ^ Выбарчы кодэкс, арт. 17, ч. 3

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Заканадаўства па стане на 2 верасьня 2019 г.