Участковая камісія

Участковая камісія[a] — часовы ўрад, для правядзеньня галасаваньня пад час рэфэрэндума, выбараў Прэзыдэнта, выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і мясцовых Саветаў дэпутатаў у Беларусі. Яны ствараюцца перад галасаваньнем і распускаюцца пасьля правядзеньня галасаваньня. Асабовы склад прызначаецца з надзейных людзей, якія будуць выконваць загады выканаўчых камітэтаў.

Учасковыя камісіі дзеляцца па відах:

  • па рэфэрэндуме[1]
  • па выбарах Прэзыдэнта Беларусі[2]
  • па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў[3]
  • па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў[4]
  • па правядзеньню галасаваньня аб адкліканьні дэпутата Палаты прадстаўнікоў[5]
  • па правядзеньню галасаваньня аб адкліканьні дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў[6]

Стварэньне

рэдагаваць

Участковыя камісіі ствараюцца перад галасаваньнем і распускаюцца пасьля падвядзеньня вынікаў галасаваньня. Асабовы склад камісіі прызначаецца у раёнах райвыканкамам, а ў горадзе гарвыканкамам.

Выканкамы прызначаюць асоб, якія будуць надзейна выконваць загады ўлад Беларусі.

Выбарчы кодэкс абавязвае выканкамы прызначаць[7]:

  • грамадзян Беларусі
  • узростам 18 і болей гадоў
  • слуг дзяржаўных урадаў, але ня больш за 1/3 асабовага складу ўчастковае камісіі (па-за межамі Беларусі могуць быць і болей слуг дзяржаўных урадаў)
  • прадстаўнікоў грамадзкіх аб'яднаньняў, у тым ліку палітычных партыяў, у памеры ня менш за 1/3 асабовага складу ўчасткове камісіі (за выключэньнем участковых камісіяў ва ўстановах аховы здароўя, бальніцах і г.д.)

Дзейнасьць

рэдагаваць

На першым паседжаньні камісіі выбіраюцца старшыня, намесьнік старшыні і пісар[8].

Участковая камісія складае сьпіс грамадзян Беларусі, якія будуць галасаваць на выбарчым участку. Правярае сьпіс грамадзян, якія будуць галасаваць на ўчастку. Прымае скаргі грамадзян Беларусі на выключэньне (або ўключэньне) ў сьпіс выбаршчыкаў, якія галасуюць на выбарчым участку. Сьпіс выбаршчыкаў падпісвае старшыня ўчастковае камісіі[9]. Яна ж паведамляе кожнага грамадзяна-выбаршчыка аб месцы знаходжаньня выбарчага ўчастку і час у які можна прагаласаваць[10].

Участковая камісія мае важныя абавязкі:

  • прысутнічае пад час галасаваньня на выбарчым ўчастку
  • выдае выбаршчыкам лісты для галасаваньня
  • пасьля завяршэньня галасаваньня адкрывае скрыні зь лістамі галасаваньня
  • лічыць галасы
  • складае пратакол галасаваньня, які паказвае вынікі галасаваньня на выбарчым ўчастку
  • перадае вынікі галасаваньня ў вышэйшую тэрытарыяльную камісію

Участковая камісія пасьля выбараў і падвядзеньня іх вынікаў на выбарчым участку прыпыняе сваю дзейнасьць і распускаецца.

  1. ^ Заканадаўства па стане на 2 верасьня 2019 г.
  1. ^ Выбарчы кодэкс, арт. 31
  2. ^ Выбарчы кодэкс, арт. 27
  3. ^ Выбарчы кодэкс, арт. 28
  4. ^ Выбарчы кодэкс, 29
  5. ^ Выбарчы кодэкс, арт. 30
  6. ^ Выбарчы кодэкс, арт. 30
  7. ^ Выбарчы кодэкс, арт. 34, ч. 8, 9, 10
  8. ^ Выбарчы кодэкс, арт. 37, ч. 2
  9. ^ Выбарчы кодэкс, арт. 19, ч. 1
  10. ^ Выбарчы кодэкс, арт. 18, ч. 6